Арменія. Майдан супраць Каталікоса

У Арменіі ніяк не спадае рэвалюцыйная хваля, выкліканая нядаўнім Майданам, што прывёў да ўлады апазіцыянера Ніколу Пашыняна.

Гарагін II. Фота blagovest-info.ru

Пра сваё існаванне заявіла група актывістаў, якія выступаюць з патрабаваннем пазбавіць Гарагіна II сану Вярхоўнага патрыярха і Каталікоса ўсіх армян. Актывісты абвінавачваюць духоўнага лідара ў тым, што ён брыдкасловіць, і ў дадатак займаецца бізнесам.

Гледзячы па прэсе, за пратэстоўцамі стаяць некаторыя фракцыі армянскай царквы, што не задаволеныя цяперашнім Каталікосам. Напрыклад, адзін з актывістаў, які пачаў першым публічна патрабаваць зрынуць Каталікоса, быў у свой час пазбаўлены сану, прычым двойчы.

З улікам рэвалюцыйнай атмасферы ў грамадстве, кіраўніцтва царквы пагадзілася сустрэцца з удзельнікамі пратэстаў, каб пасля рашуча адкінуць іх патрабаванні.

Хаця большасць экспертаў лічаць, што цяперашні Каталікос утрымаецца на пасадзе, нічога выключаць нельга. У тым ліку таму, што ўлада вуснамі Пашыняна адмовілася падтрымліваць нейкі бок канфлікту.

Паводле армянскай прэсы



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць