Аршанская бітва — трыумф украінскага войска?

Украінскія нацыяналісты лічаць, што Аршанская бітва 1514-га году, у выніку якой войскі ВКЛ разбілі армію Масквы, гэта перш за ўсё трыумф украінскіх жаўнераў. 



З гэтай нагода на 500-ую гадавіну бітвы рыхтуюцца мерапрыемствы. «У Кіеве неабходна арганізаваць імпрэзу з нагоды 500-годдзя з дня Аршанскай бітвы, калі «украінская зброя» у складзе Літоўскага княства перамагла «маскоўскіх захопнікаў», — заявіў дэпутат Кіеўрады ад «Радыкальнай партыі» Ігар Мосійчук.


«Гэта вялікая перамога ўкраінскай зброі. Тады нашы войскі надоўга спынілі экспансію Маскоўскай дзяржавы на Захад. Нягледзячы на лікавую перавагу суперніка, мы сталі жывым шчытом і сваёй мужнасцю здабылі перамогу», — сцвярджае Мосійчук.


Радыкал заклікаў кіеўскія ўлады шырокамаштабна адсвяткаваць падзею, а менавіта садзейнічаць арганізацыі міжнароднай навуковай канферэнцыі, гістарычнай рэканструкцыі, правядзенню тэматычных урокаў у школах, правядзенню ўрачыстага набажэнства і г.д.


Дэпутат таксама заклікаў улады назваць імем камандуючага ўкраінскімі войскамі Князя Астроўскага, які нарадзіўся на Валыні, адну з цэнтральных вуліц, а таксама правесці конкурс на лепшы помнік Астроўскаму з наступнай яго ўсталёўкай у цэнтры Кіева.

Паводле ўкраінскай прэсы

Каментаваць