Арыштаваныя ўкраінскія заўзятары ўжо вярнуліся на Радзіму

Такія звесткі распаўсюдзіў МЗС Украіны.



Паводле словаў спікера МЗС Яўгена Перабійніса, ведамства прыняла ўсе меры, каб заўзятары, у тым ліку арыштаваныя на 5 сутак, вярнуліся дадому.

Як паведаміў чыноўнік, усе футбольныя фанаты ўжо знаходзяцца на тэрыторыі Украіны. Нагадаем, 9 кастрычніка пасля матчу "Беларусь-Украіна", які праходзіў у Барысаве, міліцыя затрымала 15 украінскіх заўзятараў і некалькі дзясяткаў беларусаў. Восем з затрыманых украінцаў атрымалі адміністрацыйны арышт, беларусаў збольшага каралі штрафамі.

Паводле украінскіх СМІ

Каментаваць