Асад абяцае перамогу, нягледзячы на велізарныя страты

Падчас кароткай публічнай прамовы сірыйскі прэзідэнт Башар Асад прызнаў скарачэнне сваёй арміі ў жывой сіле, аднак запэўніў, што мяцежнікаў яшчэ можна перамагчы



Сірыйскі прэзідэнт Башар Асад адзначыў вялізарнае скарачэнне сваёй арміі ў жывой сіле, а таксама вымушаныя тэрытарыяльныя страты падчас працяглай грамадзянскай вайны.

Падчас незвычайна шчырага аналізу тых цяжкасцяў, якія напаткалі сірыйскую армію за чатыры гады канфлікта, Асад адзначыў, што армія не можа змагацца ўсюды, рызыкуючы страціць зямлю пад нагамі, паведамляе “The Telegraph”.

“Калі мы думаем, што зможам быць пераможнымі ва ўсіх бітвах у той жа самы чаc, гэта нерэальна і немагчыма,” зазначыў Асад, “Мы вымушаныя здаць некаторыя рэгіёны, каб утрымаць іншыя“.

Сірыйская ўрадавая армія атрымала шэраг цяжкіх паражэнняў на працягу апошніх месяцаў. У маі, сілы “Ісламскай дзяржавы Ірака і Леванта” з лёгкасцю здабылі Пальміру, у той час як пульхная кааліцыя ісламістскіх сілаў выбіла праўрадавыя войскі з паўночна-ўсходняй правінцыі Ідліб.

Сірыйскі ўрад кантралюе не болей як 25 працэнтаў тэрыторыі, астатнюю частку краіны занятыя ўзброенымі фарміраваннямі накшталт “Ісламскай дзяржавы”, іншых паўстанцкіх груповак і добра арганізаванай курдскай міліцыі, згодна з дадзенымі сірыйскай арганізацыі назіральнікаў за правамі чалавека (Syrian Observatory for Human Rights), якая адсочвае ход баявых дзеянняў. Аднак у рэгіёнах, якія кантралююца дзяржавай, пражывае большасць насельніцтва краіны.

Асад прызнаў няўдачы, аднак настойваў: “мы знаходзімся ў памежнай сітуацыі, дзе немагчыма прымаць палавінчатыя рашэнні”.

“Ці могуць сірыйскія ўзброеныя сілы абараніць сваю радзіму? Так, яны яшчэ на гэтае здольныя,” запэўніваў Асад у сваім спічы перад мясцовым кіраўніцтвам, які трансліраваўся з Дамаска.

“Аднак армія ў першую чаргу ёсць справай чалавечых рэсурсаў, ужо потым – узбраення і амуніцыі”, адзначыў сірыйскі лідэр. Усё даступна, аднак маецца недахоп у людзях.”

Асад таксама падкрэсліў ролю несірыйскіх змагароў, якія падтрымліваюць ягоны ўрад супраць мяцежных фарміраванняў.

"Наш родны Іран дапамагае нам сваімі ваеннымі саветнікамі, нашыя браты ў ліванскім супраціве змагаюцца за нас, праліваючы кроў з нашай арміяй,” адзначыў Асад, маючы на ўвазе ліванскую шыітскую групу Хізбала.

Хізбала дзейнічае на сірыйска—ліванскай мяжы, адбівае ўмацаваныя пункты ў паўстанцаў і недапускае іх уварвання на тэрыторыю Лівана.

Іран даслаў аўтарытэтных чальцоў сваёй Рэвалюцыйнай Гвардыі ў якасці ваенных дарадцаў да праўрадавых сіл у Сірыі.

Асад адзначыў: “радзіма не для тых, хто ў ёй жыве і хто носіць яе пашпарт ці мае грамадзянства, а для тых, хто абараняе і падтрымлівае яе.”

Магчыма, прэзідэнцкі спіч стане прэлюдыяй да непапулярнага рашэння пакінуць значную частку тэрыторыі войскам Ісламскай дзяржавы і іншых мяцежных груповак.

Абмеркаванне:

  • awa
  • 2015-07-27 18:39:30
Напэўна,справы ўжо кепскія, жадаючых ваяваць за Асада усё менш...

Каментаваць