Аўстралійскі дэпутат падпаліў раку (відэа)

Незвычайнае відовішча стала ілюстрацыяй экалагічных праблем у рэгіёне

Аўстралійскі дэпутат ад партыі Зялёных Джэрэмі Бакінгэм апублікаваў відэа, на якім ён у літаральным сэнсе падпальвае ваду ў рацэ Кондамайн (Квінслэнд).

Незвычайны пажар стаўся магчымым дзякуючы вялізнай канцэнтрацыі метана ў вадзе і па-над ёю. Як сцвярджаюць "зялёныя", прычынай могуць быць распрацоўкі па здабычы метана з вугальных пластоў, якія вядуцца побач.


"Існуе меркаванне, што выкарыстанне тэхналогіі гідраразрыву для здабычы метану вымушае газ прасочвацца скрозь камяністую глебу. Вызвалены метан не толькі забруджвае паветра і раку, але таксама з'яўляецца адным з галоўных чыннікаў глабальнага пацяплення."
Дэпутат Бакінгэм вядомы ў Аўстраліі сваімі адметнымі перфомансамі, сярод якіх таксама паленне электронных цыгарэт у будынку парламенту, публічнае спажыванне канабісу ў ежу і парушэнне рэжыму аховы вугальных шахт.



Каментаваць