Азербайджан. Лезгінка супраць Аліева

Армянская прэса сцвярджае, што прычына нядаўніх беспарадкаў у азербайджанскім горадзе Губе ляжыць у сферы міжнацыянальных адносін. Нагадаем, што 1 сакавіка тут распачаліся беспарадкі. Да 10 тысяч чалавек сабраліся перад будынкам выканаўчай улады, выяўляючы сваю незадаволенасць сацыльна-эканамічнай сітуацыяй. Паміж пратэстуючымі і ўнутранымі войскамі пачаліся сутыкненні. Між тым некаторыя армянскія аналітыкі лічаць, што ў Губе меў месца не сацыяльны, а нацыянальны пратэст. Справа ў тым, што лезгіны складаюць у гэтым горадзе (і ў рэгіёне наогул) большасць насельніцтва.

Армянская прэса сцвярджае, што прычына нядаўніх беспарадкаў у азербайджанскім горадзе Губе ляжыць у сферы міжнацыянальных адносін. Нагадаем, што 1 сакавіка тут распачаліся беспарадкі. Да 10 тысяч чалавек сабраліся перад будынкам выканаўчай улады, выяўляючы сваю незадаволенасць сацыльна-эканамічнай сітуацыяй. Паміж пратэстуючымі і ўнутранымі войскамі пачаліся сутыкненні. Між тым некаторыя армянскія аналітыкі лічаць, што ў Губе меў месца не сацыяльны, а нацыянальны пратэст. Справа ў тым, што лезгіны складаюць у гэтым горадзе (і ў рэгіёне наогул) большасць насельніцтва. І быццам яны выйшлі на вуліцу, незадаволеныя праблемамі дыскрымінацыйнага характару, з якімі даводзіцца сутыкацца ім як нацменам. Увогуле, армянская прэса бачыць у апошніх падзеях у Губе эпізод гісторыі Нагорнага Карабаху, калі ў 1988 годзе тут пачаліся першыя пратэсты супраць знаходжання краю ў складзе Азербайджана. Самі лезгінскія нацыяналісты, калі меркаваць па іх сайтах, пакуль не разглядаюць падзеі ў Губе як нацыянальнае паўстанне. Яны больш занепакоены апошнімі спробамі Баку называць лезгінскую тапаніміку на азербайджанскі манер.

Па матэрыялах армянскай прэсы
 

Каментаваць