Азербайджан. Не захапляйцеся армянскімі мужчынамі

Нацыяналістычная грамадскасць Азербайджана пачала кампанію за забарону ў краіне канцэртаў украінскай спявачкі Святланы Лобады. Калі мясцовы Мінкультуры прыслухаецца да думкі ініцыятараў кампаніі, Лобада папоўніць “чорны спіс эстрадных артыстаў, якія ўжо з’яўляюцца персонамі нон-грата на музычных пляцоўках Баку. Пакуль у тым спісе Сасо Павліашвілі, Каця Лель, Надзея Бабкіна, “Чай вдвоем.

Нацыяналістычная грамадскасць Азербайджана пачала кампанію за забарону ў краіне канцэртаў украінскай спявачкі Святланы Лобады. Калі мясцовы Мінкультуры прыслухаецца да думкі ініцыятараў кампаніі, Лобада папоўніць “чорны спіс эстрадных артыстаў, якія ўжо з’яўляюцца персонамі нон-грата на музычных пляцоўках Баку. Пакуль у тым спісе Сасо Павліашвілі, Каця Лель, Надзея Бабкіна, “Чай вдвоем. Іх віна ў тым, што яны без дазволу азербайджанскага МЗС выступілі ў ліпні 2004 года ў Нагорным Карабаху, які з’яўляецца часткай азербайджанскай тэрыторыі, хаця кантралюецца армянамі. З таго часу артыстам забаронены выступленні ў Азербайджане. Праступак Лобады, аднак, выглядае больш дзіўным. Яна, на думку нацыяналістаў, вінаватая ў тым, што публічна абвясціла пра наяўнасць у сябе армянскіх продкаў падчас канцэрту з удзелам армянскіх і ўкраінскіх эстрадных артыстаў. Акрамя таго, Святлана выказала захапленне армянскімі мужчынамі.

Па матэрыялах “Тренд (Азербайджан)

Каментаваць