Азербайджан. Свята прыходу Аліева

У Баку адбыліся святочны канцэрт і феерверк. Святкавалі 41-я ўгодкі прызначэння Гейдара Аліева (цяпер нябожчыка) першым сакратаром Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Азербайджана. На вышэйшую пасаду рэспубліканскага ўзроўню Аліеў прыйшоў з пасады старшыні КДБ Азербайджанскай ССР, дзе прапрацаваў 28 гадоў, пачаўшы кар’еру ў 1941 годзе з пасады супрацоўніка НКУС і даслужыўшыся да генерала. У Азербайджане гэта не адзіная дата, звязаная з кланам Аліевых, якія з невялікімі перапынкамі кіруюць Азербайджанам больш за 30 гадоў.

У Баку адбыліся святочны канцэрт і феерверк. Святкавалі 41-я ўгодкі прызначэння Гейдара Аліева (цяпер нябожчыка) першым сакратаром Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Азербайджана. На вышэйшую пасаду рэспубліканскага ўзроўню Аліеў прыйшоў з пасады старшыні КДБ Азербайджанскай ССР, дзе прапрацаваў 28 гадоў, пачаўшы кар’еру ў 1941 годзе з пасады супрацоўніка НКУС і даслужыўшыся да генерала. У Азербайджане гэта не адзіная дата, звязаная з кланам Аліевых, якія з невялікімі перапынкамі кіруюць Азербайджанам больш за 30 гадоў. Напрыклад, 10 мая праводзяцца штогадовыя ўрачыстыя цырымоніі ў гонар дня нараджэння Гейдара Аліева. Пакуль не зразумела, навошта было ў гэтым годзе так шырока святкаваць увогуле не круглую дату, звязаную з Аліевым. Магчыма, каб прыцягнуць увагу да кнігі член-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Азербайджана Вагіфа Абасава «Урокі жыцця вялікіх і мудрых», якую прэзентавалі 12 ліпеня. Кніга прысвечана памяці Гейдара Аліева, які ставіцца аўтарам у адзін шэраг з такімі фігурамі, як прарок Мухамед, Ібн Сіна, Атацюрк, Ньютан, Рузвельт і іншыя.

Па матэрыялах азербайджанскай службы «Радыё Свабода»

Каментаваць