Азербайджан. Свабоду Авазу!

Інстытут свабоды і бяспекі рэпарцёраў (ІСБР) Азербайджана заклікае да неадкладнага вызвалення і рэабілітацыі рэдактара газеты “Хурал Аваза Зейналы.

Аваз быў затрыманы 28 кастрычніка 2011 года па абвінавачванні ў вамагальніцтве хабару (арт 311 КК Азербайджана). Дэпутатка парламента Гюляр Ахмедава заявіла, што рэдактар газеты патрабаваў хабар узамен на непублікацыю кампраментуючага артыкула. Пасля знайшлося яшчэ 3 “адказных грамадзяніна, якія раптам узгадалі, што і ў іх Аваз вымагаў хабар. Прысуд па справе Зейналы дасюль не вынесены. Яму пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

І вось 28 верасня ў інтэрнэце з’явілася відэа, на якім дэпутатка вымагае 1 мільён у былога рэктара ліквідаванага Азербайджанскага Міжнароднага ўніверсітэта Эльшада Абдулаева за магчымасць стаць дэпутатам.

Правячая партыя “Ені Азербайджан у асобе выканаўчага сакратара Алі Ахмедава ўжо адхрысцілася ад Гюляр-ханум. «Мы расцэньваем ашуканскія дзеянні Гюляр Ахмедавай як пляму на кіруючай партыі краіны. У той жа час Гюляр Ахмедава, безумоўна, ужо страціла маральнае права прадстаўляць партыю «Ені Азербайджан» у Мілі Меджлісе. Менавіта такая пазіцыя ўсіх чальцоў партыі «Ені Азербайджан», — заявіў сакратар. Між тым Сама Гюляр Ахмедава ўжо склала свае дэпутацкія паўнамоцтвы.

29 жніўня Аваз Зейналы накіраваў ліст амбудсмену Эльміре  Сулейманавай, дзе скардзіцца на парушэнне яго правоў і, у прыватнасці,  у не выдачы яму  прэсы ў Бакінскім ШЫЗА,  на панавальнае там хабарніцтва, абмежаванні сустрэч з роднымі, абмежаванні права на перапіску.

   

Зейналы скардзіцца, што знаходзіцца пад патройным наглядам, які ажыццяўляе наглядчык Вахід Аліеў.

Зейналы не даюць магчымасці сустрэцца з прадстаўнікамі міжнародных арганізацый, супрацоўнікамі апарата амбудсмена. У ліпені  яму не далі сустрэцца з прадстаўнікамі АБСЕ.

У лісце ён таксама нагадвае, што яго адвакат падаў у суд на кіраўніцтва ШЫЗА, якое не дазваляе правядзенне канфідэнцыйных сустрэч Зейналы з яго адвакатам. Пры гэтым, усе лісты Зейналы ў розныя інстанцыі  праглядаюцца працаўнікамі ШЫЗА.

Рэдактар таксама не можа сустрэцца з сям'ёй, што супярэчыць заканадаўству і  парушае яго правы. Пры гэтым, асабістыя сустрэчы дазваляюцца за хабар у 50-100 манат. Зейналы рэкамендуе амбудсмену прыйсці ў ШЫЗА без папярэдняга інфармавання кіраўніцтва і самой разабрацца з сітуацыяй.

Падрыхтавана па інфармацыі ІСБР

Каментаваць