Б'ёрк спявае за гейзеры

Славутая спявачка Б'ёрк правяла кампанію супраць продажу ісландскіх прыродных рэсурсаў. “Magma Energy, адна з канадскіх кампаній, мае намер узяць у арэнду на 65 гадоў геатэрмічныя крыніцы энергіі. У адказ Бьёрк і эколагі правялі трохдзённы марафон-караоке “Голас народа. Мэтай акцыі было не толькі выказаць пратэст праз калектыўнае выкананне песень, але і сабраць галасы, неабходныя для правядзення рэферэндуму па пытанні продажу гейзераў.

Для гэтага патрэбна было сабраць 35 тысяч подпісаў. Па словах арганізатараў кампаніі, гэтая колькасць подпісаў была сабрана за паўтары дні. Усяго кампанію падтрымалі 50 тысяч чалавек.

Калі кампанія набірала тэмпы, ісландцы прапанавалі правесці падобны рэферэндум па пытанні рыбных промыслаў. Раней Міжнародны Валютны Фонд прапанаваў Ісландыі прадаць прыродныя рэсурсы для аздараўлення бюджэту. “У нас ёсць толькі прырода. Без яе ў нас няма будучыні, — кажа на гэта Б'ёрк.

Па матэрыялах “Tageszeitung (Германія)

Каментаваць