Бішкек — сталіца цюркаў

Менавіта такое рашэнне прыняў саміт лідэраў цюркамоўных краін, які адбыўся ў Стамбуле. У ім прынялі ўдзел лідэры Турцыі, Казахстану, Азербайджану, Туркменіі і Узбекістану. Яны дамовіліся наконт стварэння сакратарыяту аб’яднання, якое будзе знаходзіцца ў кіргізскай сталіцы. Аднак, на думку аналітыкаў, гэта хутчэй знак тармажэння працэсаў цюркскай інтэграцыі. Справа ў тым, што Турцыя сёння знаходзіцца ў ідэйным ступары. Пасля правалу планаў уваходжання ў ЕС, кіраўніцтва краны думае над новай геапалітычнай дактрынай.

Менавіта такое рашэнне прыняў саміт лідэраў цюркамоўных краін, які адбыўся ў Стамбуле. У ім прынялі ўдзел лідэры Турцыі, Казахстану, Азербайджану, Туркменіі і Узбекістану. Яны дамовіліся наконт стварэння сакратарыяту аб’яднання, якое будзе знаходзіцца ў кіргізскай сталіцы. Аднак, на думку аналітыкаў, гэта хутчэй знак тармажэння працэсаў цюркскай інтэграцыі. Справа ў тым, што Турцыя сёння знаходзіцца ў ідэйным ступары. Пасля правалу планаў уваходжання ў ЕС, кіраўніцтва краны думае над новай геапалітычнай дактрынай. Такой дактрынай мог стаць панцюркізм — ідэя аб’яднання цюркскіх нацый пад турэцкім дахам. З іншага боку, Анкары вельмі цяжка навязаць такую ўстаноўку ўсім цюркамоўным дзяржавам. Галоўная праблема — Казахстан, які звязаны з Расіяй і Арменіяй. Апошняя, як вядома, канфліктуе з-за Паўночнага Карабаху з цюркскім Азербайджанам. Не вельмі сяброўскім учынкам назвалі туркі стварэнне Мытнага саюзу Казахстану, Расіі і Беларусі. Пасля гэтага імпарт турэцкіх тавараў у Казахстан падаражэў на 300 працэнтаў. У гэтай сувязі некаторыя жартаўнікі нават кажуць, што адзіны шанец для Турцыі захаваць ідэю панцюркізму — таксама ўступіць у Мытны саюз. Адным словам, пакуль інтэграцыя цюркаў тармозіцца. Таму сталіцай і стаў Бішкек, які, з улікам сваіх рэсурсаў і складанай сітуацыі ўнутры краіны, на глабальныя працэсы ўплываць не можа.

Па матэрыялах сайтаў Сярэдняй Азіі

Каментаваць