Баявікі на Данбасе пачалі наступ па ўсім фронце

Баі ідуць пад Марыупалем, Данецкам і Луганскам.



Баевікі ДНР і ЛНР і расійскія войскі вядуць баі з украінскімі сілавікамі ўздоўж усёй лініі фронту на Данбасе. Пра гэта піша на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» кіраўнік Цэнтра вайскова-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук, спасылаючыся на аператыўныя звесткі групы «Інфармацыйны Супраціў».
 
 
«Цягам апошніх дзён праз Амвросіеўку і Старабешава ў Данецк прыбывае падмацаванне расійска-тэрарыстычных войскаў для папаўнення страт, панесеных праціўнікам у баях за Данецкі аэрапорт, Пяскі, у раёне Спартака і Пуцілаўскага пуцеправода. У прыватнасці, перакінута два танкавых падраздзяленні (усяго 12 танкаў і перасоўная рамонтная майстэрня) і некалькі «пяхотных» падраздзяленняў.
 
 
Працягваліся жорсткія баі ў раёне блокпаста №31. Вораг падцягнуў значную колькасць артылерыі  адзначаецца, як мінімум, дзве артылерыйскія групы (усяго  да 25 адз. ствольнай артылерыі, у асноўным 122-мм гаўбіц Д-30, а таксама да 10 установак РСЗА). Гэтыя артгруппы выконваюць задачы у нанясенні агнявога паражэння ўкраінскім падраздзяленням не толькі на перадавых пазіцыях, але і ў глыбіні іх баявога пастраення. Акрамя таго, артылерыя ворага спрабуе перашкодзіць падыходу падмацавання і ажыццяўленню матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння падраздзяленняў украінскіх войскаў на гэтым участку. Адзначаюцца спробы ворага весці артылерыйскую разведку (у першую чаргу, з мэтай вызначэння звестак для артылерыйскай стральбы ў пунктах кіравання, забеспячэння і сувязі ўкраінскіх войскаў)»,  піша ён.
 
 
У раёне Марыупаля праціўнік нанёс шэраг масіраваных агнявых удараў па перадавых пазіцыях украінскіх войскаў (раён населеных пунктаў Талакоўка, Паўлапаль, Сартана). Гэтыя ўдары былі нанесеныя з мэтай прыкрыцця перагрупоўкі падраздзяленняў расійска-тэрарыстычных войскаў на Марыупальскі кірунак. Перадавыя групы праціўніка значна ўзмоцнены як жывой сілай, так і баявой тэхнікай. Адзначаецца дзеянне ў гэтым раёне як мінімум 10 танкаў баевікоў непасрэдна на перадавых пазіцыях. Вылучэнне бронетэхнікі суперніка ў першую лінію працягваецца.
 
 
«У раёне населеных пунктаў Гранітнае  Цельманава, а таксама Дакучаеўск  Еленаўка праціўнік працягвае засяроджваць свежыя фармаванні (укамплектаваныя як мясцовымі баявікамі, так і «замаскіраванымі» пад іх вайскоўцамі РФ). Паміж населенымі пунктамі Цельманава і Гранітнае дзейнічае як мінімум адна ротная тактычная група (РТГ) суперніка, якая атрымала некалькі дзён таму ўзмацненне. У раёне Дакучаеўска зафіксаваная зводная батальённая тактычная група (БТГ), сфармаваная з рэшткаў бандфармаванняў «Кальміус», часткова «Апора» і расійскіх наймітаў»,  піша Дзмітрый Тымчук.
 
 
На «перавалачныя» санітарныя пункты расійска-тэрарыстычных войскаў у раёне Харцызска і Тарэза працягваюць знаходзіцца канвоі з параненымі баявікамі і тэрарыстамі. За апошнія дні зафіксавана як мінімум 5 такіх канвояў. На гэтых пунктах вядзецца «сартаванне»: цяжка параненыя адпраўляюцца на тэрыторыю РФ (Растоў-на-Доне), астатнія праходзяць лячэнне на базе звычайных грамадзянскіх медыцынскіх устаноў на Данбасе, дзе, па заяве кіраўніцтва тэрарыстаў, адчуваецца недахоп кваліфікаванага медперсаналу і медыкаментаў, а таксама спецыялізаванага медыцынскага абсталявання, неабходнага для лячэння баявых раненняў.

Каментаваць