Баевікі абстралялі Краматорск (ВІДЭА)

Краматорскі аэрапорт быў расстраляны ракетамі з невядомага самалёта. Пра гэта паведамляюць відавочцы. Па іншых дадзеных абстрэл быў здзейснены з важкай артылерыі. 



Фота з суполкі vk.com/vkramatorske


«Невядомы самалёт расстраляў ракетамі краматорскі аэрадром. Быў адкрыты агонь у адказ. Аэрапорт гарыць. Ёсць ахвяры», — напісаў у сваім твітары Сяргей Гармаш, каардынатар «Камітэта патрыятычных сіл Данбаса», галоўны рэдактар выдання «ОстроВ».

Мясцовыя жыхары чулі гул, падобны на гул самалёта. Потым было пара дзясяткаў выбухаў, спрацавалі сігналізацыі на машынах, задрыжалі шыбы ў дамах і цалкам адключылася ўся мабільная сувязь. Па горадзе носяцца «хуткія», шмат параненых мірных жыхароў, асноўная маса пацярпелых — у аэрапорце. Пра гэта піша выданне «Сегодня»

«Сёння прыкладна ў 12:30 (13:30 па мінскім часе — рэд.) па аэрадроме ў Краматорску быў нанесены ўдар з рэактыўнай сістэмы залпавага агню «Град». Паводле папярэдняй інфармацыі, баевікі выкарыстоўвалі снарады «Тарнада». Агонь вёўся з боку Горлаўкі. Снарады ўпалі на аэрадроме, а таксама ў прыватным сектары на ўскраіне горада . Варта адзначыць, што боепрыпасы «Тарнада» знаходзяцца на ўзбраенні сіл Расійскай Федэрацыі», — паведамілі ў Штабе ваеннай аперацыі.

Нагадаем, украінская армія вызваліла Краматорск 5 ліпеня 2014. 

Абмеркаванне:

  • Рим
  • 2015-02-10 19:05:49
"Si vis pacem para bellum" (Хочешь мира - готовь войну)

Каментаваць