Баевікі ДНР адабралі прадпрыемства ў Канстанцінаўцы

Баевікі самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі займаюцца гвалтоўным адабраннем прыватнай маёмасці, матывуючы свае дзеянні неабходнасцю «нацыяналізацыі». Пра гэта РБК-Украіна паведаміў супрацоўнік заводу «Спецтехстекло А» у Канстанцінаўцы Данецкай вобласці.



« 20 мая да нас прыйшлі баевікі ў балаклавах з аўтаматамі і сказалі, што прадпрыемства нацыяналізуецца. Яны сказалі, што грошы патрэбныя тэрмінова, таму яны вывезуць абсталяванне і каштоўныя рэчы, каб іх прадаць. А грошы пойдуць на патрэбы ДНР. Частку грошай, магчыма, пакінуць супрацоўнікам. Яны прыгразілі, што, калі будзе супраціў, то нікому з супрацоўнікаў заводу і іх сем'ям не паздаровіцца», — сказаў адзін з супрацоўнікаў заводу«Спецтехстекло А».
 

Паводле яго слоў, аналагічныя візіты баевікі ДНР наносяць і на іншыя прадпрыемствы Канстанцінаўкі. «Народ напалоханы, не ведае, што рабіць, да каго звяртацца за дапамогай. Баяцца і за сябе, і за сям'і. Горад — суцэльная зона ваенных дзеянняў», — сказаў супрацоўнік заводу.

Раней ўладальнік кампаніі СКМ Рынат Ахметаў заклікаў рабочых сваіх прадпрыемстваў выйсці на папераджальны страйк супраць сепаратызму і падкрэсліў, што «дзеянні ўзброеных сепаратыстаў з'яўляюцца барацьбой супраць Данбаса. А людзі з аўтаматамі пад лозунгамі аб тым, што Кіеў павінен іх пачуць, займаюцца марадзёрствам і рабаваннямі», называючы гэта нацыяналізацыяй.
 

Завод «Спецтехстекло А» з'яўляецца асноўным пастаўшчыком шклавырабаў для айчынных авіяцыйных і авіярамонтных заводаў. Прадпрыемства мае неабходнае абсталяванне і тэхналогію, якія дазваляюць вырабляць кулетрывалае шкло.

Каментаваць