Баевікі «Ісламскай дзяржавы» пакаралі смерцю другога амерыканскага журналіста

У інтэрнэце ў аўторак з'явіліся кадры, на якіх баевікі групоўкі «Ісламская дзяржава» караюць смерцю яшчэ аднаго амерыканскага журналіста, які ўтрымліваўся ў закладніках.



Reuters паведамляе, што гаворка ідзе пра Стывена Сотлафа. Як і ў першым выпадку, чалавек у чорным адцяў галаву апранутага ў аранжавую адзежу палоннага. 
 
 
Як паведамляе агенцтва, людзі ў масках у роліку таксама пагражалі забіць англічаніна Дэвіда Хэйнса, калі Вялікабрытанія не адмовіцца ад «злачыннага саюза з Амерыкай супраць Ісламскай дзяржавы»
 
 
20 жніўня баевікі «Ісламскай дзяржавы» выклалі ў інтэрнэт відэазапіс забойства амерыканскага журналіста Джэймса Фоўлі. У відэароліку забойца Фоўлі запатрабаваў ад ЗША вывесці войскі з Ірака і не ўмешвацца ў супрацьстаянне паміж баевікамі і мясцовымі сіламі бяспекі. У адваротным выпадку баевікі пагражалі забіць Сотлафа. 

Каментаваць