Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Балівія. Арыштавалі персанальнага шамана прэзідэнта

Іронія лёсу. Так можна назваць навіны з далёкай Балівіі. Там арыштаваны нехта Валянцін Акарапі (Valentín Acarapi), вядомы як асабісты шаман прэзідэнта Ева Маралеса. Шаман  адказваў за тое, каб гаранта не атакавалі злыя духі. Кожны раз пасля атрымання па выніках выбараў мандата на кіраванне краінай Маралес праходзіў з дапамогаю Акарары спецыяльны рытуал ў сакральным для індзейцаў горадзе Ціванаку. У дадатак лічылася, што менавіта Валянцін наставіў маладога Еву пайсці ў палітыку і даў яму сваё блаславенне.

Іронія лёсу. Так можна назваць навіны з далёкай Балівіі. Там арыштаваны нехта Валянцін Акарапі (Valentín Acarapi), вядомы як асабісты шаман прэзідэнта Ева Маралеса. Шаман  адказваў за тое, каб гаранта не атакавалі злыя духі. Кожны раз пасля атрымання па выніках выбараў мандата на кіраванне краінай Маралес праходзіў з дапамогаю Акарары спецыяльны рытуал ў сакральным для індзейцаў горадзе Ціванаку. У дадатак лічылася, што менавіта Валянцін наставіў маладога Еву пайсці ў палітыку і даў яму сваё блаславенне. І вось цяпер духоўнага абаронцу прэзідэнта (дарэчы ён самы блізкі саюзнік Чавеса ў рэгіёне) ўзялі з 350 кг какаіну прычым у ягонай асабістай хімічнай лабараторыі не далёка ад сталіцы Ла Пас. Па словах паліцыі партыю збіраліся прадаць з дапамогаю калумбійскіх наркагандляроў за 350 тысяч долараў ЗША  Сам абвінавачаны кажа, што яго падставілі калумбійскія махляры, якія казалі, што мова вядзецца пра нейкія лекі. Пакуль што шаман сядзіць пад хатнім арыштам. Балівійскі ўрад падзею неяк не каментуе.

Па матэрыялах El Pais (Іспанія)

Каментаваць