Балівія — Чылі. Апошняе рэха вайны

Балівія і Чылі адкрываюць новую старонку ў гісторыі сваіх адносін, на якія доўгі час уплывала вайна паміж гэтымі краінамі напрыканцы ХІХ стагоддзя. Вайна закончылася перамогай Чылі: Балівія страціла выхад да акіяна. Прадстаўнікі МЗС абедзвюх краін дасягнулі кампрамісу па сітуацыі на рацэ Сілала. У выніку згаданага канфлікту гэта рака стала памежнай. Цяпер, згодна дамове, на рацэ дазваляецца рух марскога транспарту. Другі пункт дамовы: чылійскі порт Ікіке на беразе Ціхага акіяна можа быць выкарыстаны Балівіяй як для вольнага транзіту, так і ў якасці базы для флоту.

Балівія і Чылі адкрываюць новую старонку ў гісторыі сваіх адносін, на якія доўгі час уплывала вайна паміж гэтымі краінамі напрыканцы ХІХ стагоддзя. Вайна закончылася перамогай Чылі: Балівія страціла выхад да акіяна. Прадстаўнікі МЗС абедзвюх краін дасягнулі кампрамісу па сітуацыі на рацэ Сілала. У выніку згаданага канфлікту гэта рака стала памежнай. Цяпер, згодна дамове, на рацэ дазваляецца рух марскога транспарту. Другі пункт дамовы: чылійскі порт Ікіке на беразе Ціхага акіяна можа быць выкарыстаны Балівіяй як для вольнага транзіту, так і ў якасці базы для флоту. Зноў атрымаць выхад да мора — даўняя мара балівійскай нацыі. Як піша прэса, прагрэс у адносінах паміж краінамі тлумачыцца добрымі асабістымі адносінамі лідэраў. Акрамя таго, прэзідэнты Балівіі і Чылі належаць да левых партыяў.


Па матэрыялах “El Pais (Іспанія)

Каментаваць