Балівія. Лісце кокі ўсё яшчэ пад забаронай

Ідэя балівійскага прэзідэнта Эва Маралеса легалізаваць лісце кокі, з якога вырабляюць какаін, правалілася. Як ужо пісаў «Новы Час», не так даўно афіцыйны Ла-Пас пачаў сусветную кампанію за перагляд рэзалюцыі ААН ад 1976 года, якая патрабуе ад сяброў арганізацыі знішчэння плантацый кокі. Гэтае рашэнне было прынятае ў рамках барацьбы з наркамафіяй. Аднак, на думку Маралеса, лісце кокі не мае нічога агульнага з наркотыкамі. Гэта частка індзейскай культуры і эфектыўны лек. Каб легалізаваць коку, Балівія паслала ў розныя краіны сваіх дыпламатаў.

Ідэя балівійскага прэзідэнта Эва Маралеса легалізаваць лісце кокі, з якога вырабляюць какаін, правалілася. Як ужо пісаў «Новы Час», не так даўно афіцыйны Ла-Пас пачаў сусветную кампанію за перагляд рэзалюцыі ААН ад 1976 года, якая патрабуе ад сяброў арганізацыі знішчэння плантацый кокі. Гэтае рашэнне было прынятае ў рамках барацьбы з наркамафіяй. Аднак, на думку Маралеса, лісце кокі не мае нічога агульнага з наркотыкамі. Гэта частка індзейскай культуры і эфектыўны лек. Каб легалізаваць коку, Балівія паслала ў розныя краіны сваіх дыпламатаў. Часам яны дабіваліся свайго: Перу, Аргенціна і Эквадор падтрымалі прапанову Балівіі ў ААН. Аднак у ініцыятывы Маралеса знайшліся моцныя праціўнікі: ЗША, Вялікабрытанія і Швецыя. Яны разам у ААН завярнулі праект. Балівія адрэагавала на навіну арыгінальна. У краіне заснаваны Дзень барацьбы за легалізацыю кокі — Acullico. Адзначаць новы дзень будуць маніфестацыямі каля амбасадаў краін, якія выступілі супраць легалізацыі кокі. Натуральна, пры гэтым маніфестантам рэкамендавана жаваць лісце кокі.

Па матэрыялах «America 21» (Мексіка)

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць