Балівія. Індзейскі «Браняносец Пацёмкін»

Увесь балівійскі палітыкум чакае паказу стужкі «Wara Wara». Фільм быў зняты ў 1930 годзе. Пасля ўсе копіі дзіўным чынам зніклі. Толькі ў 1989 годзе былі знойдзеныя фрагменты негатыву. І толькі зараз з тых ласкутоў карціну змаглі зрабіць у першапачатковым выглядзе. Аднак цікавасць грамадства да «Wara Wara» звязана не з гэтай гісторыяй. Фішка карціны ў тым, што гэта першы фільм, зняты ў Балівіі пра індзейцаў, а менавіта пра мясцовыя індзейскія цывілізацыі да прыходу канкістадораў. У цэнтры сюжэту барацьба інкаў супраць іспанцаў.

Увесь балівійскі палітыкум чакае паказу стужкі «Wara Wara». Фільм быў зняты ў 1930 годзе. Пасля ўсе копіі дзіўным чынам зніклі. Толькі ў 1989 годзе былі знойдзеныя фрагменты негатыву. І толькі зараз з тых ласкутоў карціну змаглі зрабіць у першапачатковым выглядзе. Аднак цікавасць грамадства да «Wara Wara» звязана не з гэтай гісторыяй. Фішка карціны ў тым, што гэта першы фільм, зняты ў Балівіі пра індзейцаў, а менавіта пра мясцовыя індзейскія цывілізацыі да прыходу канкістадораў. У цэнтры сюжэту барацьба інкаў супраць іспанцаў. Чырвонаскурых вядзе ў бой прынцэса Трыстан. Як вядома, цяперашні прэзідэнт Балівіі Эва Маралес — заўзяты аматар аднаўлення гістарычнай справядлівасці: ён узняў палітычны статус плямёнаў, даў шмат правоў мясцовым індзейскім этнасам. Адсюль і ажыятаж вакол «Wara Wara». Застаецца дадаць, што славуты фільм пакажуць 22 студзеня, калі Эва Маралес у другі раз атрымае мандат прэзідэнта.

Па матэрыялах «Figaro» (Францыя)

Каментаваць