Балівія. Свята дэкаланізацыі

Эва Маралес, прэзідэнт Балівіі, падпісаў спецыяльны ўказ аб папраўках у каляндар дзяржаўных святочных дзён. Цяпер у спіс чырвоных дат дабаўлена 12 снежня. Яго будуць святкаваць як Дзень дэкаланізацыі. Выбар на карысць 12 снежня падаецца, мякка кажучы, дзіўным. Менавіта ў гэты дзень Калумб дасягнуў Амерыкі. Аднак у Эва Маралеса свая логіка. Ён лічыць, што дзень адкрыцця Амерыкі стаў першым днём пачатку барацьбы індзейцаў супраць каланізатараў. І гэта барацьба, як сцвярджае балівійскі гарант, працягваецца дасюль.

Эва Маралес, прэзідэнт Балівіі, падпісаў спецыяльны ўказ аб папраўках у каляндар дзяржаўных святочных дзён. Цяпер у спіс чырвоных дат дабаўлена 12 снежня. Яго будуць святкаваць як Дзень дэкаланізацыі. Выбар на карысць 12 снежня падаецца, мякка кажучы, дзіўным. Менавіта ў гэты дзень Калумб дасягнуў Амерыкі. Аднак у Эва Маралеса свая логіка. Ён лічыць, што дзень адкрыцця Амерыкі стаў першым днём пачатку барацьбы індзейцаў супраць каланізатараў. І гэта барацьба, як сцвярджае балівійскі гарант, працягваецца дасюль. Ход думкі першага ў гісторыі краіны прэзідэнта-індзейца дастаткова цікавы, калі ўзгадаць, што зараз сталіца краіны Ла-Пас ахопленая масавымі пратэстамі індзейцаў супраць падтрыманага Маралесам праекту пабудовы трубаправоду праз іх землі. Вось і думай, хто пасля гэтага Маралес — каланізатар або дэкаланізатар?

Паводле іспанскай прэсы

Каментаваць