Балгарыя прыпыніць працу па "Паўднёваму патоку"

Прэм'ер-міністр Балгарыі Пламен Орэшарскі распарадзіўся прыпыніць працы па праекце «Паўднёвы паток». Пра гэта паведамляе ІТАР-ТАСС. Адпаведную заяву Орэшарскі зрабіў пасля сустрэчы з амерыканскімі сенатарамі.



Паводле слоў прэм'ер-міністра, падставай для прыпынення паслужылі прэтэнзіі з боку Еўракамісіі.

 

«Пасля дадатковых кансультацый з Бруселем будзе вызначаны ход далейшай працы», — сказаў Орэшарскі.

 

17 Красавіка 2014 года Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю рэкамендацыйнага характару, у якой заклікаў еўрапейскія краіны адмовіцца ад будаўніцтва газаправода.

 

Акрамя Балгарыі ў «Паўднёвым праекце» ўдзельнічаюць Аўстрыя, Венгрыя, Грэцыя, Сербія, Славенія і Харватыя.

 

Каментаваць