Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Барака Абаму напужалі снегавікамі

У адным з нядаўніх інтэрв’ю Барак Абама распавёў, што адчувае ірацыянальны жах перад снегавікамі.

«У іх ёсць нешта ад Чакі (лялька з фільму «Дзіцячая гульня», у якую ўсяліўся дух забойцы — рэд.). Яны трохі жудасныя», — сказаў Абама часопіса People.

Калі першая лэдзі Мішэль Абама пажартавала наконт таго, каб паставіць снегавіка ў іх спальні, прэзідэнт адказаў, што не будзе спаць там, калі гэта адбудзецца.

Але гэта не спыніла Белы дом ад спробаў напалохаць кіраўніка. Афіцыйны фатограф Белага дома Піт Соуза распавёў аб розыгрышы на сваёй старонцы ў Instagram.

«Апошнія тры тыдні ў Ружавым садзе стаялі чатыры снегавікі. Мы жартавалі, што трэба штодня падсоўваць іх крыху бліжэй да Авальнага пакою (рабочы кабінет Абамы), каб убачыць, хто гэта заўважыць», — напісаў Соуза.


«Потым мы высветлілі, што снегавікі цяжкія і іх не так лёгка падняць. Але раніцай перад тым, як прэзідэнт прыйшоў у кабінет, некаторыя з працаўнікоў — не скажу, хто — нарэшце перацягнуў ўсіх снегавікоў, каб кожны з іх зазіраў у асобнае акно», — дадаў фатограф.

Пасля гэтага жарту ў афіцыйным Instagram Белага дома з’явілася фота снегавіка, які глядзіць на прэзідэнта, з подпісам: «Хочаш зляпіць снегавіка»?


Хоць некаторыя лічаць гэты жарт трохі злавесным, Абама ўспрыняў яго нармальна. Піт Соуза напісаў, што «розыгрыш яму спадабаўся».

ВВС — Украіна

Каментаваць