Бельгія. Акцыі фламандскіх нацыяналістаў

Апошнія плёткі пра тое, што партыі, якія засядаюць у бельгійскім парламенце, усё ж могуць сфармаваць нацыянальны ўрад, мабілізавалі радыкальную фракцыю фламандскіх нацыяналістаў. Менавіта яны апошнія паўтара гады сабатавалі працэс стварэння кабінету, мяркуючы, што ўрадавы крызіс паспрыяе падзелу краіны на дзве дзяржавы — Фландрыю і Валонію. Такая тактыка, сапраўды, падклала бомбу пад фундамент бельгійскай дзяржавы. Некаторыя нават ужо казалі пра хуткае ўключэнне франкамоўнай Валоніі ў склад Францыі. І вось цяпер напалеонаўскія планы фламандскіх нацыяналістаў разбураюцца.

Апошнія плёткі пра тое, што партыі, якія засядаюць у бельгійскім парламенце, усё ж могуць сфармаваць нацыянальны ўрад, мабілізавалі радыкальную фракцыю фламандскіх нацыяналістаў. Менавіта яны апошнія паўтара гады сабатавалі працэс стварэння кабінету, мяркуючы, што ўрадавы крызіс паспрыяе падзелу краіны на дзве дзяржавы — Фландрыю і Валонію. Такая тактыка, сапраўды, падклала бомбу пад фундамент бельгійскай дзяржавы. Некаторыя нават ужо казалі пра хуткае ўключэнне франкамоўнай Валоніі ў склад Францыі. І вось цяпер напалеонаўскія планы фламандскіх нацыяналістаў разбураюцца. Найбольш незадаволеныя ўльтраправыя з партый Фламандскі блок і Новы фламандскі альянс. 18 верасня ў адным з прыгарадаў Брусэля яны сабралі каля 5 000 сваіх прыхільнікаў, якія патрабавалі «пакончыць з імперыялізмам франкафонаў і заклікалі «валонскіх пацукоў пакаваць чамаданы». Не абышлося без інцыдэнтаў — лідары Фламандскага блоку і Новага фламандскага альянсу ўчынілі бойку з-за мікрафона. Нягледзячы на камічнасць сцэны, паліцыя лічыць, што сітуацыя вельмі напружаная, паколькі агрэсіўны нацыяналізм можа перакінуцца на трыбуны футбольных стадыёнаў. Адзін з матчаў бельгійскай лігі ўжо давялося прыпыніць з-за сутычак паміж фламандскімі і валонскімі фанатамі.

Па матэрыялах «Le Monde» (Францыя)

Каментаваць