Мішэль Марцін, жонка вядомага бельгійскага педафіла Марка Дзютро, выйдзе на волю праз пару тыдняў. Такое рашэнне прыняў спецыяльны суд, які разглядае скаргі вязняў. Нагадаем, што за краты Мішэль
трапіла ў 1996 годзе ў рамках справы свайго мужа, якога абвінавацілі ў забойстве і згвалтаванні 6 дзяўчынак, самай старэйшай з іх было 8 гадоў. Сам Марк атрымаў пажыццёвы турэмны тэрмін, а яго жонку
адправілі на нары на 30 гадоў. Аднак свой тэрмін яна цалкам не дасядзела. Праз 15 гадоў яе вырашана вызваліць. Рашэнне выклікала шок у сем’яў ахвяр педафіла і шматлікіх юрыстаў. Яны не
разумеюць, як можна выпускаць на волю асобу, якая, адпаведна матэрыялам справы, прымала непасрэдны ўдзел у здзеках з дзяўчынак. Так, адну дзяўчынку яна марыла голадам, у выніку чаго тая памерла.
Чыноўнікі, адказныя за рашэнне пра вызваленне мадам Дзютро, спасылаюцца на яе паводзіны на зоне. Па іх словах, яна стала вельмі набожнай і каецца ў сваіх злачынствах. У бельгійскім грамадстве
зноў адрадзіліся чуткі пра тое, што Дзютро быў звязаны з некаторымі педафіламі — сябрамі ўраду.
Па матэрыялах бельгійскай прэсы
Бельгія. Амністыя для жонкі педафіла
- Замежжа
- 20-05-2011
Мішэль Марцін, жонка вядомага бельгійскага педафіла Марка Дзютро, выйдзе на волю праз пару тыдняў. Такое рашэнне прыняў спецыяльны суд, які разглядае скаргі вязняў. Нагадаем, што за краты Мішэль трапіла ў 1996 годзе ў рамках справы свайго мужа, якога абвінавацілі ў забойстве і згвалтаванні 6 дзяўчынак, самай старэйшай з іх было 8 гадоў. Сам Марк атрымаў пажыццёвы турэмны тэрмін, а яго жонку адправілі на нары на 30 гадоў. Аднак свой тэрмін яна цалкам не дасядзела. Праз 15 гадоў яе вырашана вызваліць. Рашэнне выклікала шок у сем’яў ахвяр педафіла і шматлікіх юрыстаў.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!