Бельгія. Пачалася рэабілітацыя ведзьмаў

Мода рэабілітаваць жанчын, асуджаных у сярэднявечныя часы за вядзьмарства, апошнім часам папулярная не толькі ў Германіі. У Бельгіі таксама прайшоў першы такі працэс. Бургамістр горада Ньюпарт пастанавіў рэабілітаваць 17 гараджан, якіх у XVII стагоддзі адправілі на вогнішча за кантакты з д’яблам. Па словах мэрыі, ахвяры інквізіцыі ніякіх кантактаў з сатаной не мелі. Дакументы сведчаць, што судзілі іх, як правіла, на падставе даносаў суседзяў, якія выдумлялі самыя фантастычныя гісторыі. У нейкім даносе аўтар піша пра тое, як яго сусед танчыў з самім Люцыферам.

Мода рэабілітаваць жанчын, асуджаных у сярэднявечныя часы за вядзьмарства, апошнім часам папулярная не толькі ў Германіі. У Бельгіі таксама прайшоў першы такі працэс. Бургамістр горада Ньюпарт пастанавіў рэабілітаваць 17 гараджан, якіх у XVII стагоддзі адправілі на вогнішча за кантакты з д’яблам. Па словах мэрыі, ахвяры інквізіцыі ніякіх кантактаў з сатаной не мелі. Дакументы сведчаць, што судзілі іх, як правіла, на падставе даносаў суседзяў, якія выдумлялі самыя фантастычныя гісторыі. У нейкім даносе аўтар піша пра тое, як яго сусед танчыў з самім Люцыферам. Хутчэй за ўсё, ініцыятыву Ньюпарта падхопяць іншыя муніцыпалітэты. Увогуле, па падліках гісторыкаў, у часы палявання на ведзьмаў на тэрыторыі цяперашняй Бельгіі было спалена некалькі тысяч чалавек.

Паводле бельгійскай прэсы

Каментаваць