Беларусь арганізавала адпачынак для сем’яў украінскіх вайскоўцаў

Амбасадар Беларусі ў Кіеве Ігар Сокал распавёў, што летась у жніўні ў Беларусі аздаравіліся і адпачылі ўкраінскія дзеці з сем’яў украінскіх вайскоўцаў, а таксама семʼяў перасяленцаў з Данбасу.
«У жніўні па просьбе ўкраінскага боку ў Беларусі аздаравіліся і адпачылі ўкраінскія дзеці з семʼяў вайскоўцаў, а таксама малазабяспечаных семʼяў Данецкай і Луганскай абласцей, якія часова пражываюць на Львоўшчыне», — распавёў амбасадар у інтэрвʼю БелТА.

Сокал таксама распавёў, што беларускі бок прапрацоўвае пытанне дастаўкі ў 2018 годзе другога гуманітарнага канвою ва Украіну. Папярэдні гуманітарны канвой накіравалі ва Украіну летам 2017 года.

«Ва ўзаемадзеянні з Міжнародным камітэтам Чырвонага Крыжа была дастаўлена беларуская гуманітарная дапамога для ўкраінскіх грамадзянаў, якія знаходзяцца ў зоне канфлікту па абодва бакі лініі размежавання (агульная вага 58 т, прадукты харчавання і прадметы гігіены). Цяпер мы прапрацоўваем пытанне дастаўкі ў бягучым годзе другога гуманітарнага канвою», — сказаў амбасадар.


Паводле belsat.eu

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць