Беларусы ў Брусэлі выйшлі на акцыю пратэсту з бел-чырвона-белымі сцягамі

На плошчу перад будынкам Савета Еўрасаюза выйшлі некалькі беларусаў на акцыю пратэсту. Першапачаткова яна задумвалася як акцыя супраць запрашэння Аляксандра Лукашэнкі на саміт Усходняга партнёрства.
Але калі стала вядома, што беларускі прэзідэнт у Брусэль не прыедзе, арганізатары заклікалі выйсці на акцыю, дзе яны «будуць распаўсюджваць інфармацыю пра зьнікненьні вядомых палітыкаў і журналістаў у Беларусі ў канцы 90-х».


На плошчы ў чацвер было некалькі чалавек з бел-чырвона-белымі сцягамі, плакатамі «Свабоду Паўлу Шаройка» і з заклікам да еўрапейскіх палітыкаў спыніць рэпрэсіі ў Беларусі.


Паводле tut.by

Каментаваць