Бельгійскі суд спыніў справу экс-кіраўніка Каталоніі

Суд доўжыўся каля пяці хвілін.

Справа экс-кіраўніка Каталоніі Карлеса Пучдэмана і чатырох былых міністраў была афіцыйна закрыта ў Бельгіі, паведамляе korrespondent.net са спасылкай на RTBF. Адпаведную аб'яву суд зрабіў пасля таго, як іспанскі суд адклікаў еўрапейскі ордэр на арышт Пучдэмана і яго паплечнікаў.

Адзначаецца, што паседжанне бельгійскага суда доўжылася пяць хвілін і каталонскія палітыкі на ім не прысутнічалі.

Суддзя Вярхоўнага суда Іспаніі Пабла Льярэна ў аўторак, 5 снежня, адклікаў еўрапейскія ордэры на арышт былога кіраўніка ўрада Каталоніі Карлеса Пучдэмана і некалькіх былых дарадцаў яго кабінета — Антоніо Коміна, Льюіса Пуча, Мерычель Серрэт і Клары Понсаці.

Экс-кіраўнік Каталоніі Карлес Пучдэмон і чацвёра былых членаў жэнералітэта збіраюцца застацца ў Бельгіі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць