Беглы начальнік міліцыі Адэсы усплыў ў Прыднястроўі

Аб'яўлены ў вышук экс-начальнік адэскай міліцыі Дзмітрый Фучэджы знайшоўся ў Прыднястроўі і даў інтэрв'ю расійскім СМІ. Фрагменты інтэрв'ю паказаў расійскі канал НТБ. Па словах збеглага міліцыянта, ён бег з Украіны таму, што адчуў небяспеку, — паведамляе "Украінская праўда".



Дзмітрый Фучэджы 2 мая 2014. Адэса


зразумеў, што мяне "вядуць"... Нейкія спецпадраздзяленні. І я зразумеў, што з мяне паспрабуюць зрабіць крайняга", — падзяліўся меркаваннем Фучэджы, які павінен быў прадухіляць беспарадкі 2 мая.

 

Ён абвінаваціў у канфлікце самаабарону Майдана, "баявікоў" якой, па яго словах, пачалі звозіць у Адэсу задоўга да гэтага, і якая ўвесь час была "або пад наркотыкам, або пад іншым допінгам".

 

Як вядома, у Адэсе 2 мая пасля нападу баевікоў на мірнае шэсце ў падтрымку цэласнасці Украіны, жыхары горада разграмілі лагер прарасейскіх актывістаў на Куліковым полі.

 

Пасля гэтага адбыўся пажар у Доме прафсаюзаў, дзе загінула некалькі дзесяткаў чалавек. дарэчы, ёсць доказы. што гэты пажар пачаўся ўнутры будынка, пра што НЧ ужо пісаў.

 

Дзмітрый Фучэджы, па інфармацыі СМІ, з'яўляецца родным братам экс-кіраўніка МУС Прыднястроўя Івана Фучэджы.

 

Каментаваць