Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Большасць шатландцаў падтрымліваюць выхад краіны са складу Вялікабрытаніі

Напярэдадні прызначанага на 18 верасня рэферэндуму ў Шатландыі колькасць прыхільнікаў незалежнасці прыкметна ўзрасла. Як сведчаць дадзеныя апытання, праведзенага інстытутам даследавання грамадскай думкі YouGov, за незалежнасць выказаўся 51% рэспандэнтаў, супраць  49%.



«Фэльче гу Альба» — «Ласкава запрашаем у Шатландыю»


Газета The Sunday Times, па заданні якой было праведзена апытанне, звяртае ўвагу на тое, што менш чым за два тыдні да рэферэндуму на карысць незалежнасці стала выказвацца ўсё больш шатландцаў. Месяц таму колькасць грамадзян, якія выступалі за знаходжанне краіны ў складзе Злучанага Каралеўства, на 22% пункта перавышала колькасць прыхільнікаў незалежнасці. 
 
 
Па дадзеных выдання, каралева Вялікабрытаніі Лізавета II сур'ёзна заклапочаная магчымым канстытуцыйным крызісам у сувязі з тым, што Шатландыя на маючым адбыцца рэферэндуме можа прагаласаваць за незалежнасць. Афіцыйна Букінгемскі палац захоўвае нейтралітэт. Пра турботы каралевы мясцовыя СМІ паведамляюць са спасылкай на высокапастаўленых чыноўнікаў. 
 
 
Калі на рэферэндуме 18 верасня большасць грамадзян адкажуць станоўча на пытанне аб незалежнасці, то вясной 2016 Шатландыя выйдзе са складу Злучанага Каралеўства.

Каментаваць