Боснія і Герцагавіна. 20 гадоў дзяржаве Караджыча

Вялікі шок выклікала ў свеце навіна з Босніі і Герцагавіны, дзе кіраўніцтва сербскай аўтаноміі 9 студзеня адзначыла 20-ю гадавіну стварэння Рэспублікі Сербаў Босніі і Герцагавіны. Так называлася дзяржаўнае фармаванне, створанае сербамі на гэтай частцы тэрыторыі саюзнай рэспублікі Боснія і Герцагавіна. Узначаліў не прызнаную нікім, акрамя Бялграду, дзяржаву той самы Радаван Караджыч, які пазней арганізаваў этнічны генацыд мусульман і харватаў. Не кажучы пра тое, што сам сербскі анклаў стаў гіганцкім цэнтрам трафіку зброі і наркотыкаў.

Вялікі шок выклікала ў свеце навіна з Босніі і Герцагавіны, дзе кіраўніцтва сербскай аўтаноміі 9 студзеня адзначыла 20-ю гадавіну стварэння Рэспублікі Сербаў Босніі і Герцагавіны. Так называлася дзяржаўнае фармаванне, створанае сербамі на гэтай частцы тэрыторыі саюзнай рэспублікі Боснія і Герцагавіна. Узначаліў не прызнаную нікім, акрамя Бялграду, дзяржаву той самы Радаван Караджыч, які пазней арганізаваў этнічны генацыд мусульман і харватаў. Не кажучы пра тое, што сам сербскі анклаў стаў гіганцкім цэнтрам трафіку зброі і наркотыкаў. Рэспубліка Сербаў Босніі і Герцагавіны заставалася самаабвешчанай і непрызнанай да лістапада 1995 года, калі пад ціскам NАТО і ААН былі падпісаныя так званыя Дэйтанскія дамовы і створаная федэратыўная дзяржава Боснія і Герцагавіна, куды яна ўвайшла. На думку Еўропы, такая ўвага баснійскіх сербаў да часоў Караджыча вельмі супярэчлівая і можа спрыяць развалу Босніі і Герцагавіны. Аднак, магчыма, ушанаванне гадавіны сепарацісцкай рэспублікі — не выпадковасць. 15 лютага адбудзецца рэферэндум косаўскіх сербаў аб выхадзе з Косава і стварэнні асобнай дзяржавы. Такім чынам, сербы, святкуючы юбілей дзяржавы Караджыча, быццам папярэджваюць Захад аб тым, што не выключаны рэмейк гісторыі Рэспублікі Сербаў Босніі і Герцагавіны.

Паводле французскай прэсы

Каментаваць