Браты-мусульмане заклікаюць да нацыянальнага паўстання

Палітычны рух заклікае «вялікі народ Егіпта да паўстання супраць тых, хто спрабуе скрасці рэвалюцыю з танкамі».



Лагатып Братоў-мусульман


Браты-мусульмане Егіпта заклікаюць да «паўстання» у краіне і просяць «міжнародная супольнасць спыніць разню», якая распачалася пасля ваеннага перавароту на мінулым тыдні.

 

Закліку папярэднічала гібель дзясяткаў людзей у выніку абстрэлу сядзячай акцыі пратэсту перад штаб-кватэрай  Рэспубліканскай гвардыі ў Каіры.

Партыя свабоды і справядлівасці, палітычнае крыло рэлігійнага руху, патрабуюць «паўстання вялікага народу Егіпта супраць тых, хто спрабуе выкрасці іх рэвалюцыю з танкамі».

 

Яна заклікае «міжнародная супольнасць і міжнародныя арганізацыі і ўсіх свабодных людзей свету умяшацца, каб спыніць далейшую разню [...] і прадухіліць новую Сірыю ў арабскім свеце».

 

Партыя свабоды і справядлівасці набрала найбольшую колькасць месцаў у парламенце да перавароту, які адбыўся на мінулым тыдні.

Крывавая лазня

 

У тэлефонным інтэрв'ю Al Jazeera у панядзелак раніцай, Гехад Хаддад, прэс-сакратар Мусульманскага братэрства, сказаў з нагоды «крывавай лазні», што адбылася на працягу ночы:
 
 
«Яны хацелі, каб мы пакінулі вуліцы і адмовіліся ад мэты па ўсталяванні дэмакратыі ў Егіпце пасля 60 гадоў ваеннай тыраніі. Яны, напэўна, думаюць, што наша кроў танней, чым любая іншая кроў у Егіпце, і ніхто не будзе турбавацца».

 
«Мы трымаемся нашай зямлі, мы не будзем распачынаць новы цыкл гвалту, мы ведаем, наколькі гэта смяротна. Нават калі гэта азначае, што мы павінны стаць баксёрскай грушай астатняга грамадства і наша кроў будзе цячы за астатніх егіпцян і астатняга свету, каб ён прачнуўся і зразумеў, што мы цьвярдыня па ўсталяванні дэмакратыі ў нашай  краіне».

 
Мухамед Мурсі быў скінуты ў якасці прэзідэнта ў выніку дзяржаўнага перавароту ў Егіпце ў сераду, што выклікала масавыя пратэсты, арганізаваныя Братамі-мусульманамі і іншымі групамі, якія яго падтрымлівалі. Многія людзі былі забітыя ў стральбе і сутыкненнях, якія адбываліся пасля перавароту.

Паводле Аль-Джазіры

Каментаваць