Бразілія. Квота для чарнаскурых мадэляў

На штогадовым традыцыйным фестывалі моды "Sаo Paulo Fashion Week" павінна быць больш чарнаскурых дзяўчат. З такім патрабаваннем выступіў прадстаўнік ураду Бразіліі. Інакш на арганізатараў шоу будзе пададзена ў суд. На цяперашні момант толькі тры працэнты красунь подыуму "Sаo Paulo Fashion Week" маюць чорную скуру. Чыноўнікі мяркуюць: гэта занадта мала з улікам таго, што кожны другі грамадзянін Бразіліі паходзіць з Афрыкі. На думку прадстаўніка ўраду, сацыяльная інтэграцыя немагчыма без роўнасці шансаў для ўсіх.

На штогадовым традыцыйным фестывалі моды "Sаo Paulo Fashion Week" павінна быць больш чарнаскурых дзяўчат. З такім патрабаваннем выступіў прадстаўнік ураду Бразіліі. Інакш на арганізатараў шоу будзе пададзена ў суд. На цяперашні момант толькі тры працэнты красунь подыуму "Sаo Paulo Fashion Week" маюць чорную скуру. Чыноўнікі мяркуюць: гэта занадта мала з улікам таго, што кожны другі грамадзянін Бразіліі паходзіць з Афрыкі. На думку прадстаўніка ўраду, сацыяльная інтэграцыя немагчыма без роўнасці шансаў для ўсіх. Гэта значыць, у тым ліку, стварэнне асаблівай квоты для чорных мадэляў. Дарэчы, квота для гэтак званых афра-бразільцаў ужо існуе ў іншых галінах — напрыклад, для абітурыентаў універсітэтаў. Самі ўладальнікі мадэльных бюро выступаюць супраць ініцыятывы ўраду, кажучы, што чарнаскурых дзяўчат цяжка задзейнічаць у рэкламе фасонаў адзення на зіму.


Па матэрыялах “Fohlio de San Paulo (Бразілія)
 

Каментаваць