Brexit: брытанцы супраць усіх

Пакуль Brexit нагадвае геапалітычную авантуру, прэцэдэнтаў якой не было з часоў развалу СССР. Дакладныя высновы наконт наступстваў плебісцыту рабіць яшчэ рана, аднак нейкія трэнды ужо праглядаюцца.


 

www.voxeurop.eu


Перш за ўсё, статыстыка рэферэндуму — яскравая прыкмета расколу брытанскага электарату, калі палова рашуча за ЕС, а другая катэгарычна супраць. Прычым, гэты геапалітычны антаганізм мае адміністратыўныя кардоны.

Англія галасавала за выхад, а Паўночная Ірландыя і Шатландыя — за захаванне прапіскі ў агульнаеўрапейскім доме. Такая геаграфія палітсімпатый адкрывае гарызонты для сепаратысцкіх тэндэнцый. Нарастаючы канфлікт мае таксама сацыяльны характар — з улікам таго, што да бастыёнаў еўрафілаў адносіцца багаты мультыкультурны Лондан, а аматары Brexit акапаліся ў дэпрэсіўных правінцыйных графствах.

Па-другое, трэба канстатаваць слабую зваротную камунікацыю паміж элітай і народам. Цікава, што Дэвід Кэмеран па сутнасці стаў ахвярай «сіндрому Януковіча». Як і Віктар Януковіч, ён кінуў у грамадства прыцягальную для часткі насельніцтва ідэю, ахвярай якой у выніку стаў. У выпадку Януковіча такой морквай для электарату быў праект асацыяцыі Украіны з ЕС. Што тычыцца Кэмерана, то ён сам пару гадоў таму пачаў насіцца з рэферэндумам наконт выхаду Аб’яднанага каралеўства з ЕС.

На нейкім этапе абодва згаданыя палітычныя мужы, падавалася, дасягнулі сваіх мэтаў. Напужаны перспектывай Brexit Брусэль пагадзіўся на беспрэцэдэнтныя прэферэнцыі для Лондану. Пад уражаннем маштабаў пратэстаў на Майдане Пуцін адкрыў Кіеву танную крэдытную лінію. Цяпер заставалася толькі астудзіць настроі і стрыгчы купоны на атрыманых дывідэнтах. Аднак ні там, ні там запушчаны лакаматыў спыніць ужо не ўдалося. Аказалася, што шараговы выбаршчык жыве ў нейкай паралельнай — адносна элітаў — цывілізацыі, і абыякавы да яе аргументаў.


Liu Rui/GT



На гэта звяртаюць увагу сведкі ўчарашняга галасавання. У каментары для «Новага Часу» актывістка праеўрапейскай кампаніі "Remain" Наталі Берэт адзначае:

«Тое, што адбылося ўчора, нагадвае антысістэмны пратэст, калі звычайна маўклівая, далёкая ад палітычных тэмаў маса раптам абудзілася. Аргументацыя галасаваць супраць ЕС вельмі прымітыўная, аднак больш небяспечнае тое, што парушаны адзін стары канон. Раней людзі галасавалі супраць кансерватараў, надаючы сімпатыі лейбарыстам і наадварот. 23 чэрвеня галасаванне было як супраць лейбарыстаў, так і супраць кансерватараў. Узнікае пытанне — якой партыі сімпатызуюць еўраскептыкі, хто будзе іх прадстаўляць? Рэферэндум давёў, што амаль палова брытанцаў гатовыя падтрымаць нейкія новыя сілы, і гэта адкрывае вялікае поле для папулістаў, якія могуць, дарэчы, выступаць пад сцягамі традыцыйных партый».

 

Каментаваць