Будапешцкі мемарандум і праблема Крыму

Чатырнаццаць расійскіх парламентарыяў прыехалі ў Севастопаль і прапануюць усім жадаючым жыхарам Крыма расійскае грамадзянства. Журналісты нарвежскай Dagbladet назвалі гэта правакацыяй.



Расійскі дэсант у КрымеФота Reuters


«Дзяржаўная Дума ў Маскве працуе над гэтым. Я спадзяюся, што мы прыйдзем да рашэння, якое дазволіць аформіць расійскае грамадзянства для вас», — сказаў кіраўнік фракцыі партыі «Адзіная Расея»ў Думе Уладзімір Васільеў. «Расія вас не пакіне», — заявіў дэпутат Дзярждумы Мікалай Валуеў. Прапанова гэта было сустрэта прысутнымі з захапленнем.

Нарвежцы пішуць, што гэта падобна на тую ж тактыку паводзін расійскіх уладаў, як і ў Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.
 


Тут можна ўспомніць аб тым, што 5 снежаня 1994 года паміж Украінай, ЗША, Расіяй і Вялікабрытаніяй у Будапешце быў падпісаны мемарандум пра бяз'ядзерны статус Украіны. У адказ на адмову ад валодання ядзернай зброяй Украіне, у якой пасля распаду СССР заставаўся трэці па колькасці ў свеце ядзерны арсенал, гарантавалася, што краіны, якія падпісалі мемарандум, будуць (у прыватнасці):

 

1. Паважаць незалежнасць, суверэнітэт і існуючыя граніцы Украіны;
 

2. Устрымлівацца ад пагрозы сілай і яе прымянення супраць тэрытарыяльнай цэласнасці і палітычнай незалежнасці Украіны; ніякае іх зброю ніколі не будзе выкарыстоўвацца супраць яе, акрамя мэтаў самаабароны або любым іншым чынам у адпаведнасці са статутам ААН;
 

3. Устрымлівацца ад эканамічнага ціску, накіраванага на тое, каб падпарадкаваць сваім уласным інтарэсам ажыццяўленне Украінай правоў, уласцівых яе суверэнітэту.

 

Гэты мемарандум падпісаны Расійскай Федэрацыяй. Украіне за адмову ад ядзернай зброі гарантавалася тэрытарыяльная цэласнасць.

Цікава, калі б зараз на тэрыторыі Украіны знаходзілася ядзерная зброя, прыязджалі б былыя фігурысткі, касманаўткі і адстаўныя баксёры ў Крым з абяцаннем раздаць усім жадаючым расейскія пашпарты? І як бы гэта выглядала, напрыклад, у выпадку, калі ў Калінінград прыехалі б дэпутаты нямецкага бундэстага з падобнымі абяцаннямі? А дэсантныя караблі Балтыйскага флоту ішлі б у напрамку Чорнага мора? А войскі Заходняга і Цэнтральнага ваенных акругаў, сталі б ўчора раптоўна падымаць па трывозе?


Мне цікава, Будапешцкі мемарандум ўсё яшчэ дзейнічае або пра яго ўжо забыліся?

Каментаваць