Бум германафобіі

Паслядоўная жорсткая лінія ўраду Германіі ў пытаннях еўрапейскай фінансавай палітыкі выклікала рэнесанс антынямецкіх настрояў, якіх стары кантынент не бачыў з часоў Другой сусветнай вайны.

Папулярная інтэрнэт-энцыклапедыя Вікіпедыя артыкул “Германафобія заканчвае словамі: “Сёння пачуццё нянавісці да немцаў захавалася ў малых сектарах грамадства і, як правіла, у праекцыі на гісторыю Трэцяга Рэйху.



Паслядоўная жорсткая лінія ўраду Германіі ў пытаннях еўрапейскай фінансавай палітыкі выклікала рэнесанс антынямецкіх настрояў, якіх стары кантынент не бачыў з часоў Другой сусветнай вайны.

Папулярная інтэрнэт-энцыклапедыя Вікіпедыя артыкул “Германафобія заканчвае словамі: “Сёння пачуццё нянавісці да немцаў захавалася ў малых сектарах грамадства і, як правіла, у праекцыі на гісторыю Трэцяга Рэйху.

Але з-за цяперашняга крызісу Еўропа перажывае бум германафобіі. Прэса Грэцыі называе Хорста Рэйхенбаха, камісара Еўрасаюза ў справах грэчаскай эканомікі, не інакш як “Трэці Хорст Рэйхенбах. Найджэл Фарадж, дэпутат брытанскага парламенту і адзін з лідараў руху еўраскептыкаў, кажа: “Еўропа зноў жыве пад дыктатам Германіі, што патрабуе цалкам пераглядзець еўрапейскі праект.

Найбольш моцныя выкіды антыгерманскай рыторыкі зафіксаваныя ў Францыі. Левая апазіцыя ў асобе некаторых сяброў сацыялістычнай партыі параўнала кіраўніка ФРГ з жалезным канцлерам Ота фон Бісмаркам, у час кіравання якога Германія пазбавіла Францыю статусу вядучай кантынентальнай еўрапейскай дзяржавы.

Такую паралель правёў Арно Мантэбур, адзін з сацыялістычных лідараў. Па выніках нядаўніх праймерыз, якія абіралі кандыдата ад сацыялістаў на прэзідэнцкія выбары, Мантэбур, дарэчы, быў трэцім па папулярнасці сярод аднапартыцаў. “Яна (Меркель) будуе канфрантацыю, каб у выніку навязаць дамінаванне… Нямецкі нацыяналізм Бісмарка адраджаецца ў асобе фраў Меркель, — лічыць Мантэбур. На яго думку, тое, што робіць Нікаля Сарказі, падобна на паводзіны прэм’ера Эдуара Даладзье. Нагадаем, што напрыканцы 1930-х гадоў французскі міністр Даладзье быў адным з аўтараў Мюнхенскага міру, які, на яго думку, павінен быў цалкам задаволіць постверсальскія комплексы Берліна. Аднак наступствы здачы Чэхаславакіі, як вядома, былі зусім іншымі.

Так, літаральна за хвіліну адрадзіліся забабоны, якімі Еўропа жыла прыкладна сто гадоў таму і якія яшчэ ўчора падаваліся такімі архаічнымі.

З іншага боку, “германафобія мае даўнюю традыцыю. Найбольш развітая яна ў Францыі, дзе пасля прайгранай вайны з Прусіяй у 1870 годзе на працягу амаль 50 гадоў толькі і казалі, што пра рэванш.

Істэрыя дасягнула сваёй кульмінацыя ў час аферы Дрэйфуса, калі правым паўсюль бачылася сетка нямецкіх шпіёнаў, якая працуе абапіраючыся на сваю 5-ю калону — яўрэяў, масонаў, пратэстантаў і нават прыхільнікаў канцэпцый нямецкага філосафа Эмануіла Канта.

Нават левыя пагаджаліся з тэзісам пра тое, што прускі парадак супярэчыць ідэям дэмакратыі, роўнасці, прыдуманых якабінцамі. З лёгкай рукі Клемансо ўзнік тэрмін “Свяшчэнны саюз — адзінства ўсіх палітычных сіл у барацьбе з Германіяй.

Дзякуючы таму, што Францыя была сябрам Антанты, напрацаваныя тут клішэ германафобіі хутка былі экспартаваныя ў іншыя краіны кааліцыі, хаця гэта з’ява таксама не была тут навінкай.

Напрыклад, у 1880 годзе ў Англіі патрыёты дабіліся, каб уся нямецкая прадукцыя прадавалася з ярлыком Made in Germany. Такім чынам яны жадалі ўзняць патрыятычны дух брытанскага спажыўца. Цікава, што тагачасная нямецкая прадукцыя была настолькі добрай якасці, што гэтая мера, наадварот, паспрыяла прасоўванню тавараў з біркай Made in Germany на брытанскі рынак.

Падчас Першай сусветнай вайны антынямецкая паранойя перайшла ўсе рамкі. Узнік вобраз немца як новага гуна.

Другая сусветная вайна, па зразумелых прычынах, яшчэ больш спрыяла росту падобных настрояў у масавай культуры. Пасля вайны стваральнікам Еўрасаюзу давялося шмат папрацаваць над тым, каб замест ксенафобіі прыйшла ідэя агульнай адказнасці за лёс Еўропы. І яны дабіліся свайго. Адпаведна апытанням ВВС, немцы маюць самы пазітыўны вобраз у свеце сярод іншых нацый. Параўнайце са статыстычнымі дадзенымі 1940-га, калі толькі 6 працэнтаў брытанцаў лічылі немцаў “адказным народам.

Сёння Еўропа быццам вярнулася ў 1945 год, калі трэба зноў змагацца з ксенафобскімі міфамі.

Елісейскі палац аператыўна адрэагаваў на апошнія трэнды ў лагеры апазіцыі. Амаль усе дэпартаменты прэзідэнцкай вертыкалі выступілі з асуджэннем. Жан Леанэці, міністр еўрапейскіх спраў, назваў учынкі Мантэбура “германафобскай істэрыкай. Алан Жупэ, дырэктар МЗС, абвінаваціў левых у спробах выклікаць старых дэманаў нянавісці да немцаў. Даў сацыялістам адлуп і сам Нікаля Сарказі. Па яго словах, выразы, якія дазваляюць сябе некаторыя на адрас Меркель, падрываюць “французска-нямецкае сяброўства, якое ёсць часткай палітычнага кансэнсусу французскага палітычнага класу.

Тое, што правыя так моцна захапіліся тэмай германафобіі, звязана з хуткімі прэзідэнцкімі выбарамі. Сарказі нават не хавае надзеі на тое, што, па яго словах, “кожны ў рамках выбарчага календара павінен зразумець адказнасць за драматычную гісторыю адносін нашых краін. Сарказі заслужыў добрых слоў і ад Меркель: “Сарказі нагадвае мне больш дэ Голя, чым Даладзье.

У сваю чаргу, Партыя сацыялістаў прапанавала сваё бачанне сітуацыі. Як сцвярджае П’ер Масковічы, адзін з партыйных бонзаў, “ідзе кампанія дыскрэдытацыі левых сіл, каб выставіць іх антыфранцузамі. Аднак пры гэтым ён раскрытыкаваў прэзідэнта за няздольнасць супрацьста­яць Меркель у пытаннях рэформы Еўрапейскага цэнтральнага банку: “Ён (Нікаля Сарказі) патрабуе, а яна (Ангела Меркель) не хоча гэтага. І наадварот, калі яна нешта хоча, ён пагаджаецца. Гэта гратэскная маніпуляцыя.

Пакуль ніякіх прыкмет таго, што нечаканы ўздым германафобіі хутка скончыцца, няма. Хутчэй наадварот. Апошнія фразы Ангелы Меркель пра неабходнасць кардынальнай рэформы ЕС нададуць істэрыцы новы імпульс.

Парадаксальна, аднак у Германіі нацыяналістычная частка палітычнага істэблішменту ахвотна падтрымала падобную крытыку на адрас Германіі. Логіка такой пазіцыі ў тым, каб любым чынам нават праз германафобію спрыяць разбурэнню еўрапейскай інтэграцыі і аднаўленню інстытутаў нямецкай нацыянальнай дзяржавы, перш за ўсё вяртанню да нямецкай маркі.

Так, блізкае да нацыянал-кансерватараў выданне “Berliner Zeitung сцвярджае: “Германія ператвараецца ў Еўропе ў тое, чым з’яўляюцца Злучаныя Штаты ў свеце. Ці можна казаць пра дэмакратычную Еўропу, калі, кіруючыся інструкцыямі Берліну, Еўропа навязвае краінам зоны еўра эканамічны курс і фактычна замяняе іх урады камісіямі экспертаў?
 

Каментаваць