Былы «народны губернатар» Данецкай вобласці Павел Губараў распавёў пра сваё выкраданне чачэнцамі

Паводле яго словаў, прычынай яго выкрадання стаў распаўсюджаны «фэйк» пра яго заяву аб тым, што тэракт у Парыжы — справа рук Рамзана Кадырава. 



«1. Зрабілі гэта чачэнцы. У 16 гадзін, у маім офісе. Іх было 12-14 чалавек. 2. У машыне, калі везлі, з размоваў пачуў, што прычынай палону стаў укропаўскі (а можа і не укропаўскі) фэйк аб тым, што я нібыта абвінаваціў Кадырава ў тэрактах у Парыжы і ў мяне ёсць доказы»,  напісаў Губараў ў Facebook

«3. Прывезлі на сваю базу ў Зугрэсе, дзе я падрабязна хлопцам патлумачыў, што такое фэйк і для чаго нашы ворагі гэта робяць  каб перасварыць нас паміж сабой. 4. Мы паціснулі адзін аднаму рукі і хлопцы адвезлі мяне дадому. Чакаю кантакту з Рамзанам Ахматавічам (Кадыравым  рэд.)»,  распавёў ён

Каментаваць