Ці варта забіваць Абаму

У ЗША пачаўся скандал, фігурантам якога стала папулярная сацыяльная сетка Facebook. На яе сайце было арганізавана апытанне: "Ці варта забіць Абаму?". Карыстальнікам прапанаваліся чатыры варыянту адказу: "так", "магчыма", "так, калі ён працягне сваю рэформу медыцынскай службы і "не" Апытанне заставалася ў сетцы два дні і было знятае пасля таго, як ім зацікавіліся ўлады. “Мы ўспрымаем падобныя рэчы сур’ёзна", — заявіў прадстаўнік сакрэтнай службы Белага дому.

У ЗША пачаўся скандал, фігурантам якога стала папулярная сацыяльная сетка Facebook. На яе сайце было арганізавана апытанне: "Ці варта забіць Абаму?". Карыстальнікам прапанаваліся чатыры варыянту адказу: "так", "магчыма", "так, калі ён працягне сваю рэформу медыцынскай службы і "не" Апытанне заставалася ў сетцы два дні і было знятае пасля таго, як ім зацікавіліся ўлады. “Мы ўспрымаем падобныя рэчы сур’ёзна", — заявіў прадстаўнік сакрэтнай службы Белага дому. Па яго словах, для высвятлення асобаў ініцыятараў тэсту будуць прыняты ўсе неабходныя меры. Па амерыканскіх законах, любая пагроза жыццю прэзідэнта краіны лічыцца злачынствам. Між тым, прадстаўнікі сацыяльнай сеткі пагадзіліся дапамагчы спецслужбам выявіць аўтара скандальнага галасавання. Увогуле, сакрэтная служба даволі рэгулярна расследуе з’яўленне ў інтэрнэце такога кшталту апытанняў. Тым часам нехта ўжо паспеў арганізаваць новае скандальнае апытанне ў Facebooк. Тэма гучыць наступным чынам: “Ці трэба арыштаваць ініцыятара галасавання “Ці трэба забіць Абаму?

Па матэрыялах амерыканскай прэсы
 

Каментаваць