Чарговыя газавыя перамовы паміж Украінай і Расіяй скончыліся правалам

Расія чакае пагашэння "Нафтагазам" доўгу за газ, інакш пагражае ўвесці авансавыя плацяжы ўжо 16 чэрвеня. Пра гэта заявіў кіраўнік Мінэнерга Расіі Аляксандр Новак па выніках чарговага трохбаковага раўнда газавых перамоваў, паведамляе Цензор.НЕТ са спасылкай на "Интерфакс".



Новак заявіў, што расійскі бок гатовы на год гарантаваць Украіне зніжку ў памеры $ 100 за тысячу кубаметраў. З улікам прапанаванай зніжкі кошт для Украіны складзе $ 384,86 за тыс. куб. метраў.

 

У той жа час, кіраўнік Минэнергаугля Украіны Юрый Продан заявіў, што прапанаваны Расеяй механізм ўрэгулявання газавай спрэчкі непрымальны для Кіева. Таму адзінае магчымае рашэнне газавай спрэчкі Украіна бачыць у арбітражным судзе Стакгольма.

Нагадаем, што сярэдні кошт экспартных паставак газа ў Еўропу ад Газпрама ў 2014 годзе складае $372 за 1 тыс. куб.

 

Каментаваць