Цэнтральная Азія. Юбілей рускага каланіялізму

Роўна 145 гадоў таму расійскі імператар Аляксандр II зацвердзіў праект спецыяльнага камітэта пра стварэнне Туркестанскага генерал-губернатарства. Юбілей стварэння гэтай установы выклікаў цікавыя дэбаты сучасных гісторыкаў на тэму эфектыўнасці расійскай каланіяльнай мадэлі ў Цэнтральнай Азіі. На думку большасці сучасных гісторыкаў, Расія не здолела стварыць нешта падобнае на брытанскую і французскую схемы падпарадкавання палітычных эліт на захопленых тэрыторыях. Вызначальным тут стала «падпарадкаванасць» туркестанскай адміністрацыі Ваеннаму ведамству.

Роўна 145 гадоў таму расійскі імператар Аляксандр II зацвердзіў праект спецыяльнага камітэта пра стварэнне Туркестанскага генерал-губернатарства. Юбілей стварэння гэтай установы выклікаў цікавыя дэбаты сучасных гісторыкаў на тэму эфектыўнасці расійскай каланіяльнай мадэлі ў Цэнтральнай Азіі. На думку большасці сучасных гісторыкаў, Расія не здолела стварыць нешта падобнае на брытанскую і французскую схемы падпарадкавання палітычных эліт на захопленых тэрыторыях. Вызначальным тут стала «падпарадкаванасць» туркестанскай адміністрацыі Ваеннаму ведамству. У выніку мясцовае грамадства так і не было інтэграванае ў агульнарасійскі палітычны працэс. Самае цікавае, што нежаданне даць тубыльцам грамадзянскія правы мела негатыўныя наступствы для самога цэнтру. «Інкарпарацыя ў склад Расійскай імперыі сярэднеазіяцкіх земляў і іх каланіяльнае «ўладкаванне» не прывялі да канчатковага замірэння гэтых тэрыторый. Іх «чужароднасць» заўсёды адчувалася і, па-сутнасці, з’явілася адной з прычын развалу Расійскай імперыі, а потым, дарэчы, і Савецкага Саюза. Таму і існуе цалкам апраўданы пункт гледжання, што заваёва рускімі Сярэдняй Азіі прынесла Расіі больш негатыву, чым пазітыву», — піша адзін з гісторыкаў.

Паводле ўзбекскай прэсы

Каментаваць