Хаўер Колас: На Данбасе як у постапакаліптычным свеце

Жыццё на захопленых баевікамі тэрыторыях Данбаса ўсё больш нагадвае пост-апакаліптычны свет фантастычных фільмаў. Пра гэта сёння піша аглядальнік іспанскага выдання El Mondo Хаўер Колас. Ён піша, што ў канцы лета ў Луганску і Данецку «ўсталяваліся сярэднявечныя парадкі», перадае ZN.ua.



«Самалёты і цягнікі засталіся толькі ва ўспамінах, а галоўнымі, каго слухаюць людзі, сталі тыя, хто ходзіць па вуліцы з аўтаматам. Жаданне спрачацца пра нешта больш няма», — піша журналіст, які пабываў на Данбасе.
 

Колас піша, што дабрацца ў Данецк, каб зрабіць рэпартаж, стала вельмі складана. Даводзіцца ехаць цягніком у Марыупаль, а адтуль за вялікія грошы дабірацца праз усе КПП арміі і тэрарыстаў на таксі.
 

«Марыупаль нагадаў мне іржавы пляж, на якім людзі загаралі на фоне пажоўклых труб заводаў у той час, калі рускія абстрэльвалі іх горад», — піша журналіст.
 

Калі раздаюцца артылерыйскія выбухі, хто-небудзь з пляжнікаў збірае рэчы і ідзе дадому, а хтосьці абыякава загарае далей. У гэты ж час, за некалькі дзесяткаў кіламетраў ад Марыупаля расійская армія захапіла Наваазоўск.
 

«Расея адмаўляе, што мае нейкае дачыненне да гэтага дзіўнаму штурму, размешчанага так далёка ад фронту і так блізка ад яе межаў», — піша іспанскі аглядальнік.
 

Пры гэтым жыхары Наваазоўска распавялі Коласу, што ўзброеныя захопнікі распытвалі, дзе можна абмяняць расійскія рублі на грыўны.
 

Аўтар параўноўвае рэальнасць на Данбасе з пост-апакаліптычным светам фантастычнага фільма «Вар'яцкі Макс».
 

«Кінутыя акопы, бадзяжныя сабакі, аўтазапраўкі, вокны якіх забітыя драўлянымі дошкамі, абгарэлыя аўтамабілі, пажары. Калі свет не спыніць ваенную дынаміку, то вайна ператворыцца ў лад жыцця, як у фільме «Вар'яцкі Макс», — лічыць іспанскі журналіст.

Каментаваць