Чэхія. Фільм пра пагромы судзецкіх немцаў

Па чэшскаму дзяржаўнаму тэлебачанні паказалі дакументальны фільм «Забойства па-чэшску» журналіста Давіда Вондрачка. Стужка прысвечана забароненай доўгі час у чэшскім грамадстве тэме — рэпрэсіям супраць мірнага нямецкага насельніцтва ў 1945 годзе. Як вядома, на тэрыторыі Чэхаславакіі да вайны пражывала шмат этнічных немцаў, што стала для Гітлера повадам для акупацыі Чэхаславакіі. У маі 1945-га прыйшоў час расплаты, ахвярамі якой былі не толькі нацысты. У некаторых гарадах чэшскія паўстанцы забілі да некалькіх сотняў немцаў.

Па чэшскаму дзяржаўнаму тэлебачанні паказалі дакументальны фільм «Забойства па-чэшску» журналіста Давіда Вондрачка. Стужка прысвечана забароненай доўгі час у чэшскім грамадстве тэме — рэпрэсіям супраць мірнага нямецкага насельніцтва ў 1945 годзе. Як вядома, на тэрыторыі Чэхаславакіі да вайны пражывала шмат этнічных немцаў, што стала для Гітлера повадам для акупацыі Чэхаславакіі. У маі 1945-га прыйшоў час расплаты, ахвярамі якой былі не толькі нацысты. У некаторых гарадах чэшскія паўстанцы забілі да некалькіх сотняў немцаў. У фільме паказаныя знятыя ў 1945 годзе ў Празе кадры. На экране група чэхаў ставіць да сценкі некалькі дзесяткаў нямецкіх абывацеляў. Пасля трупы забітых грузяць у машыну. Кадры былі знятыя аматарам, які да падзення камуністаў баяўся іх паказваць. Фільм выклікаў пазітыўную рэакцыю ў Германіі, дзе дасюль моцны рух г. зв. «выгнаных» (немцаў, дэпартаваных з Польшчы і Чэхаславакіі ў 1945 годзе, а таксама іх нашчадкаў). Яго лідэры прызналі мужнасць чэхаў, якія дапусцілі дэманстрацыю фільма, і заклікалі паказаць стужку ў ФРГ.

Па матэрыялах «Junge Freiheit» (Германія)

Каментаваць