Чэхія. Рэабілітаваць Яна Гуса

Візіт Папы Рымскага ў Чэхію быў азмрочаны незвычайнымі пратэстамі. Уздоўж маршрута руху картэжу Папы віселі транспаранты з тэкстам кшталту «Рэабілітаваць Яна Гуса!». Мова пра таго самага славутага дзеяча чэшскага нацыянальнага адраджэння і рэфармацыі. 6 ліпеня 1415 года Ян Гус, які адмовіўся адрачыся ад сваіх «памылак», паводле прысуду сабора каталіцкіх біскупаў быў спалены. Гэты інцыдэнт у выніку справакаваў пачатак так званых гусіцкіх войнаў. Да гэтага часу каталіцкая царква не рэабілітавала Гуса.

Візіт Папы Рымскага ў Чэхію быў азмрочаны незвычайнымі пратэстамі. Уздоўж маршрута руху картэжу Папы віселі транспаранты з тэкстам кшталту «Рэабілітаваць Яна Гуса!». Мова пра таго самага славутага дзеяча чэшскага нацыянальнага адраджэння і рэфармацыі. 6 ліпеня 1415 года Ян Гус, які адмовіўся адрачыся ад сваіх «памылак», паводле прысуду сабора каталіцкіх біскупаў быў спалены. Гэты інцыдэнт у выніку справакаваў пачатак так званых гусіцкіх войнаў. Да гэтага часу каталіцкая царква не рэабілітавала Гуса. Нягледзячы на тое, што ў Чэхіі большасць вернікаў — каталікі, Гус традыцыйна карыстаецца павагай як барацьбіт за нацыянальную самабытнасць. Акрамя таго, у 1918 годзе паўстала Чэхаславацкая гусіцкая царква, якая мае на сённяшні дзень каля 100 000 прыхільнікаў і падтрымлівае экуменічныя адносіны з Каталіцкай царквой. Часам, праўда, яна ўступае з Рымам у спрэчкі з-за таго, што прызнае права жанчын быць біскупамі. Цікава, што да вернікаў згаданай царквы гусітаў належыць і цяперашні прэзідэнт Вацлаў Клаус.

Па матэрыялах чэшскай і польскай прэсы

Каментаваць