Чылі. Галоўнага партызана збіраюцца судзіць

Прэзідэнт Чылі Себасцян Піньера падчас сустрэчы з аргенцінскай калегай Крысцінай Кіршнер папрасіў выдаць чылійскім уладам Гальварына Серхіа Апабласа, былога лідэра Патрыятычнага фронту імя Мануэля Радрыгеса (FPMR). FPMR у часы Піначэта быў вайсковым аддзелам камуністычнай партыі і займаўся забойствамі галоўных бонзаў рэжыму. Адзін раз камуністы нават ледзь не забілі самога дыктатара. Калі ў 1990 годзе пачаліся перамены, Патрыятычны фронт імя Мануэля Радрыгеса працягнуў сваю актыўнасць і ў 1991 годзе забіў сенатара і вядомага бізнесмена.

Прэзідэнт Чылі Себасцян Піньера падчас сустрэчы з аргенцінскай калегай Крысцінай Кіршнер папрасіў выдаць чылійскім уладам Гальварына Серхіа Апабласа, былога лідэра Патрыятычнага фронту імя Мануэля Радрыгеса (FPMR). FPMR у часы Піначэта быў вайсковым аддзелам камуністычнай партыі і займаўся забойствамі галоўных бонзаў рэжыму. Адзін раз камуністы нават ледзь не забілі самога дыктатара. Калі ў 1990 годзе пачаліся перамены, Патрыятычны фронт імя Мануэля Радрыгеса працягнуў сваю актыўнасць і ў 1991 годзе забіў сенатара і вядомага бізнесмена. Менавіта за гэтыя злачынствы ўлады Чылі збіраюцца судзіць Апабласа, які цяпер хаваецца ў Аргенціне. Увогуле, не зразумела, чаму экс-шэф FPMR збег у Аргенціну, а не на Кубу, куды эміграваў пасля перавароту 1973 года. Дарэчы, там жа ён навучаўся вайсковай справе. Спадарыня Кіршнер ужо паабяцала чылійцам экстрадыцыю 59-гадовага партызана на радзіму. Цікава, што калі прэзідэнтам быў яе муж Нестар Кіршнер, Буэнас-Айрэс адмовіў Санцьяга ў выдачы Апабласа.

Па матэрыялах «El Pais» (Іспанія)

Каментаваць