Правы сектар і Цень Мхедрыёні

Рост уплыву ўкраінскай вайскова-палтычнай нацыяналістычнай групоўкі «Правы сектар» выклікаў інтарэс да «Мхедрыёні» — аналагічнай арганізацыі, якая ў сярэдзіне 1990-х фактычна кантралявала Грузію.



Прычыны рабіць паралелі паміж цяперашняй Украінай і тагачаснай Грузіяй тлумачыцца цэлым шэрагам падабентсваў. Слабасць дзяржаўных і ў тым ліку сілавых структур ў Грузі, якая толькі атрымала незалежнасць, спрыяла станаўленню паралельных цэнтраў улады ў выглядзе крымінальных структур. Апошнія часта выкарыстоўвалі знешнія патрыятычныя прыбамбасы, што рабла іх палітычным актарамі.

Адной з такіх груповак стала «Мхедрыёні», створаная Джабай Іаселіані (былы вор у законе, які, нягледзячы на прысуд у 25 год пазбаўлення волі, умудрыўся абараніць дыплом доктара-тэатразнаўцы і чытаць лекцыі). Назву для арганізацыі Джаба пазычыў ў сярэднявечных грузінскіх партызан, якія змагаліся з турэцкімі і персідскімі акупантамі. Тыя грузінскія герыльерас называлі сябе «Мхедрыёні», што перакладаецца як вершнік або рыцар. Цікава. што Іаселіані не абмежаваўся толькі плагіатам назвы. У ягоных хлопцаў, якх ён называў «ільвяняты», былі таксама свой кодекс і знешні код. «Ільвянятаў» пазнавалі на вулцах перш за ўсё па чорных акулярах, здымаць якія ім была забаронена нават ў цемры. Кіраўніцтва арганізацыі апраналася выключна ў спінжакі ад Гучы.

Як і ў цяперашняй Украіне, выхаду «Мхедрыёні» на сур’ёзны палітычны ўзровень садзейнічала негалосная інтэрвенцыя Расіі, якая падтрымала абхазскіх сепаратыстаў. За кошт удзелу ў франтавых дзеяннях аўтарытэт рыцараў у грузінскм грамадстве маланкава вырас. Калі верыць тагачасным СМІ, арганізацыя налічвала тысячу ўзброеных сяброў і дзесяць тысяч асацыяваных членаў. Такім штатам не мог пахваліцца нават дырэктар Нацгвардыі. Застаецца дадаць, што выбух папулярнасці хлопцаў Іаселіані адбываўся на фоне закату рэйтынгу прэзідэнта Звіада Гамсахурдзія, якога грамадства зрабіла крайнім за ўсе праблемы ў маладой дзяржаве.

Далейшы лёс рыцараў звязаны з удзелам ў антыпрэзідэнцкім путчы 1992-га году, за якім стаяў будучы прэзідэнт Эдуард Шэварнадзэ. Новы гарант спачатку шчыра аддзячыў саюзніку, надаўшы яго структурам афіцыйны статус дапаможнікаў паліцыі, што надавала ім права мець і ужываць зброю. У выніку на пару год гаспадарамі краіны фактычна сталі «ільвяняты». У 1995-ым, пасля замаху на Шэварнадзэ, лідараў «Мхедрыёні» нечакана абвінавацілі ў кантактах з крыміналам. Арганізацыю забаранілі, а самога Джабу адправілі за краты. Вызвалены па амністы ў 2003-ім, Іасілінані збіраўся балатавацца ў прэзідэнты, аднак сэрца 67-ці гадовага батано не вытрымала выбарчай кампаніі. Пасля смерці Джаабы пра часы, калі краінай дэ-факта кіравала структура рэкіціраў-нацыяналістаў, паступова забыліся.

Навіны з Украіны прымусілі прыгадаць той этап грузінскай гісторыі. Некаторыя высновы аўтараў артыкулаў пра часы «Мхедрыёні» гучаць дастаткова цікава і дазвяляюць па іншаму паглядець на працэсы ва Украіне і Грузіі, яе цяперашніх лідараў, узгадаць пра некаторыя малавядомыя фрагменты грузінскай гісторыі.

Натуральна, расійская прэса не мае сумневаў, што Украіну чакае грузінскі сцэнар. «Хутчэй за ўсё, адбудзецца тое самае, што і ў Грузіі пасля звяржэння Звіада Гамсахурдзія. Тады аснову новай грузінскай арміі складалі ўзброеныя злучэнні добраахвотнікаў. Гэтыя «ваяры», апранутыя ў самую разнастайную і недарэчную амуніцыю (даводзілася бачыць баевікоў у строях каўбояў), займаліся не столькі аднаўленнем тэрытарыяльнай цэласнасці краіны, колькі асабістым узбагачэннем. «Камазы» з нарабаваным бесперапыннымі патокам ішлі ў бок Тбілісі. Праецыруючы ўсё гэта на Украіну, рызыкнем зрабіць здагадку: магчыма, гэтую краіну чакае падобны хаос» («Росбалт»).

Украінская прэса таксама ўсур’ёз заклапочаная такой перспектывай. На сайце выдання «Украінская праўда» Наталля Натадзэ піша: «Не хачу распальваць, палохаць або кагосьці вінаваціць. Хачу толькі перасцерагчы. Вялікай праблемай для Грузіі падчас і пасля Абхазскай вайны сталі не эканамічныя праблемы і ўцекачы. А «Мхедрыёні» — ўжо не ваенізаваныя атрады нібыта нацыяналістычнага кшталту, а бандыты, злодзеі і забойцы. Практычна ўсе байцы ў іх шэрагах былі з крымінальным мінулым. У Абхазіі яны займаліся марадзёрствам, забівалі ўсіх запар — і абхазаў, і грузінаў — абы было што скрасці. Звычайныя людзі вельмі баяліся «Мхедрыёні» — пры любой прэтэнзіі да іх яны маглі назваць чалавека ворагам Грузіі і разрадзіць ў яго аўтамат. Кожны бандыт тады прадстаўляўся байцом «Мхедрыёні».

Праўда, некаторыя каментатары лічаць, што украінскую і грузінскую сітуацыю параўноўваць нельга, паколькі ва Украіне… ўсё яшчэ горш. «Адно адрозненне ад Грузіі. У горшы бок. У нас роспуск бандаў пачаўся ў 94-95-м гадах, то бок актыўныя фазы вайны адгрымелі і ўсё, што можна было страціць, было страчана, адпаведна, дзяржаве было прасцей. З Украінай ўсё складаней: у краіне ідзе вайна, якая можа актывізавацца ў любы момант. Кіеў стаіць перад жахлівым выбарам — добраахвотніцкія батальёны жыццёва неабходныя на вайне, але ствараюць вялікія праблемы ў мірны час. Як прайсці па гэтай тонкай грані, не аслабіць абараназдольнасць і ў той жа час навесці парадак у краіне? Ох, не хацеў бы я зараз быць прэзідэнтам Украіны», — прызнаецца Тэнгіз Аблоція («Эхо Кавказа»).

Украінскія нацыяналістычныя медыя ў сваю чаргу лічаць, што «Мхедрыёні» — гэта не ўніверсальная парадыгма для усіх краін, а, хутчэй, прадукт грузінскай палітычнай культуры 90-ых. Нездарма грузінскія апазіцыянеры лічаць, што рэцыдыў «Мхедрыёні» трэба шукаць не ва Украіне, а ў Грузіі. «Тое, што адбываецца сёння, адбывалася і падчас «Мхедрыёні», — сцвярджае, напрыклад, грузінская праваабаронца Лія Мухашаврія, каментуючы ролю алігарха Бідзіны Іванішвілі ў кіраўніцтве краіны. Нагадаем, што Іваншвілі, спонсар урадавай партыі «Грузінская мара», фармальна не займае ніякіх пасад, аднак яго ўплыў на прыняццё глабальных для краіны рашэнняў відавочны. «Гэта адбывалася падчас «Мхедрыёні», калі Джаба Іаселіані кіраваў усім, не маючы для гэтага ні законных, ні канстытуцыйных паўнамоцтваў», — кажа Лія.

Тэма «Мхедрыёні» таксама выклікала інтарэс да ролі Расіі ў арганізацыі перавароту ў Грузіі. Ёсць дадзеныя, што антыпрэзідэнцкай апазіцыі ў 92-м было перададзена ўзбраенне адной з расійскай вайковых частак. Таксама мела месца інфармацыйная падтрымка. «Тое, што маскоўскія медыі праігнаравалі пераслед прыхільнкаў Гамсахурдзіа пасля перавароту сведчыць, што сімпатыі Крамля, былі строга на баку Шэварнадзэ», — адзначае сайт «Стоп войне на Кавказе». Усё гэта выстаўляе Крэмль ў супярэчлівай іпастасі. Атрымліваецца, што Масква ў тактычных мэтах падтрымлівала грузінскіх ультранацыяналістаў. Менавіта ў гэтым Крэмль актыўна абвінавачвае сёння Захад, які, маўляў, дапамагае «Праваму сектару» і іншым украінскім радыкалам. Каб выйсці з гэтай калізіі, расійскія патрыятычныя медыі кінуліся шукаць хоць нейкія кантакты Іаселіані з ЦРУ.

У прынцыпе усе ўдзельнікі дыскусіі пра спадчыну «Мхедрыёні» пагаджаюцца, што ў Кіева няма іншага выбару. Рана ці позна яму прыйдзецца разбірацца з добраахвотніцкімі батальёнамі. Праўда, незразумела, як гэта рабіць і калі. І яшчэ. Экскурс у гісторыю 90-ых нечакана выклікаў хвалю кампліментаў на адрас Эдуарда Шэварнадзэ. «Нам (грузінам) пашанцавала: у нас быў хітры ліс Эдуард Шэварнадзэ, які цалкам неспасціжным чынам, шляхам змоў і інтрыг змог распусціць буйныя напаўафіцыйныя банды, прытым без адзінага стрэлу. Ці ёсць ва ўкраінскай палітыцы такі дасканалы гулец, як Шэварнадзэ?» («Эхо Кавказа»).

Каментаваць