Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

CNN: расійскія тролі падштурхнулі брытанцаў галасаваць за Brexit

У чэрвені 2016 года года шэраг Twitter акаўнтаў, звязаных з расійскімі тролямі, размясцілі дзясяткі паведамленняў аб падтрымцы Brexit у дзень правядзення рэферэндуму.
Ілюстрацыя CNN

Ілюстрацыя CNN

Як вынікае з уласнага расследавання CNN, здзеклівыя твіты суправаджаліся папулярным хештэгамі і выказвалі пагарду па наступствах Brexit. У паведамленнях таксама высмейвалі тагачаснага прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Дэвіда Кэмерана, які выступаў за тое, каб яго краіна засталася ў ЕС.

Уліковыя запісы, выяўленыя CNN, былі сярод звыш 2 700 акаўнтаў, якія Twitter перадаў у Камітэт палаты прадстаўнікоў ЗША ў рамках расследавання ўмяшання Расіі ў амерыканскія выбары.


Акрамя таго, аналітыкі CNN адзначаюць, што кампанія, хутчэй за ўсё, была кароткатэрміновай і планавалася выключна ў дзень галасавання, каб падштурхнуць людзей галасаваць за Brexit. Напрыклад, акаунт @PeterMagLob нібыта быў створаны ў Германіі. Спачатку ён пісаў на нямецкай мове, аднак у дзень галасавання стаў рабіць па 20 твітаў у гадзіну на англійскай. Пры гэтым ён выкарыстаў нейтральныя хэштэг: #EUref, #BrexitInOut, #BritainInOut і #BrexitOrNo. Але інфармацыя, якую ён распаўсюджваў, была накіравана супраць таго, каб Вялікабрытанія заставалася ў складзе ЕС.

CNN таксама знайшоў чатыры акаўнты групы расійскіх троляў, якія ў дзень галасавання публікавалі ў Twitter паведамленне, выкарыстоўваючы адны і тыя ж хэштэгі амаль штосекундна. Выданне адзначе, што такіх акаўнтаў магло быць значна больш, але Twitter не выдаў інфармацыю адносна асобных публікацый па кожнаму з уліковых запісаў — толькі імя карыстальніка і ID кожнага ўліковага запісу.


Каментаваць