Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Краіны ЕС падпісалі пакт аб ваенным супрацоўніцтве

Краіны ЕС плануюць сумесна развіваць сваю абараназдольнасць. Міністры 23 краін ўзгаднілі новы дагавор аб ваенным супрацоўніцтве.

Фота: Policy Exchange

Сябры ЕС маюць намер далучыцца да праграмы “Пастаяннае структурнае супрацоўніцтва” (PESCO), якая дапамагае ўдзельнікам аптымізаваць абараназдольнасць сваіх краін. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце Савета ЕС.

PESCO дазволіць краінам-сябрам, якія жадаюць і здольныя сумесна развіваць абароназдольнасць, інвеставаць у сумесныя праекты або ўзмацняць аператыўную гатоўнасць і ўклад сваіх узброеных сілаў.

Дакумент накіраваны на адрас Савета ЕС і кіраўніка еўрапейскай дыпламатыі Федэрыка Магерыні.

Савет ЕС павінен зацвердзіць стварэнне PESCO кваліфікаванай большасцю. Гэта можа адбыцца на чарговым пасяджэнні Савета па пытаннях замежных спраў 11 снежня.

Прапановы для PESCO ўключаюць працу па стварэнні Еўрапейскага медыцынскага камандавання і сеткі лагістычных цэнтраў у Еўропе, стварэнне Еўрапейскага цэнтра па рэагаванні на крызісныя сітуацыі і сумеснае навучанне афіцэраў.

Адна з галоўных задач праекта — скараціць колькасць сістэм зброі і прадухіліць дубляванне, каб зэканоміць грошы і палепшыць сумесныя аперацыі.

Дакумент падпісалі 23 краіны: Аўстрыя, Бельгія, Балгарыя, Чэхія, Харватыя, Кіпр, Эстонія, Фінляндыя, Францыя, Германія, Грэцыя, Венгрыя, Італія, Латвія, Літва, Люксембург, Нідэрланды, Польшча, Румынія, Славакія, Славенія, Іспанія і Швецыя. Іншыя дзяржавы-сябры могуць далучыцца да праграмы пазней.

Паводле Корреспондент.net


Каментаваць