Cуд спыніў справу супраць рэжысёра "Тангейзера" Кулябіна

Цэнтральны раённы суд Новасібірска не стаў пераглядаць рашэнне суда першай інстанцыі і такім чынам зняў усе прэтэнзіі пракуратуры з рэжысёра-пастаноўшчыка оперы "Тангейзер" Цімафея Кулябіна.



Сцэна з оперы "Тангейзер"


Аналагічнае рашэнне суд 3 красавіка вынес у дачыненні да былога дырэктара Новасібірскага дзяржаўнага тэатра оперы і балета Барыса Мездрыча, нагадвае www.bbc.co.uk.

"Прыняць адмову пратэсту пракурора аб спыненні вытворчасці па справе. Вытворчасць па адміністратыўнай справе ў дачыненні да Кулябіна Цімафея Аляксандравіча спыніць", — цытуе ТАСС суддзю Юлію Блізняк.

Нагадаем, пракуратура распачала адміністрацыйныя справы ў сувязі з "апаганьваннем прадметаў рэлігійнага шанавання" ў дачыненні да рэжысёра "Тангейзера" Цімафея Кулябіна і дырэктара тэатра Барыса Мездрыча, які дапусціў оперу да паказу.

Спектакль-опера "Тангейзер" была пастаўлена на сцэне Новасібірскага тэатра оперы і балета ў снежні 2014 года. Дзеянне ў ёй перанесена ў нашы дні. У версіі рэжысёра Цімафея Кулябіна рыцар Тангейзер быў зменены на кінарэжысёра, а Ісус Хрыстос стаў героем эратычнага фільма, які ён здымае.

Пастаноўка выклікала грамадскі рэзананс пасля заявы мітрапаліта Новасібірскага і Бердскага Ціхана аб тым, што ў оперы не па прызначэнні выкарыстоўваецца царкоўная сімволіка. Пракуратура ўзбудзіла адміністрацыйныя справы ў сувязі з "апаганьваннем прадметаў рэлігійнага шанавання" ў дачыненні да Кулябіна і Мездрыча.

10 сакавіка міравы суд адмовіўся прыцягнуць іх да адміністрацыйнай адказнасці за абразу пачуццяў вернікаў, не знайшоўшы складу правапарушэння. Пазней пракуратура абскардзіла гэтыя рашэнні.

29 сакавіка міністр культуры звольніў з пасады дырэктара тэатра Барыса Мездрыча. На яго месца быў прызначаны Уладзімір Кехман, дырэктар Міхайлаўскага тэатра ў Пецярбургу, які зняў скандальны спектакль з рэпертуару.

У выхадныя ў Новасібірску прайшоў мітынг у падтрымку свабоды мастацкага выказвання.

Каментаваць