Чэшскую Рэспубліку зараз можна называць адным словам

Скарочаную назву "Чэхія" зручна выкарыстоўваць падчас афіцыйных міжнародных мерапрыемстваў, спартыўных спаборніцтваў, у маркетынгавых мэтах.

 

Фота з сайта news-russia.info

 

Урад Чэшскай Рэспублікі дазволіў скарачаць назву краіны да аднаго слова — "Чэхія". Пра гэта 2 мая паведамляе прэс-служба Міністэрства замежных спраў краіны.


Скарочаная назва Чэшскай Рэспублікі будзе ўведзена ў базу дадзеных Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.


Чэхі супраць Чэхіі. Шматлікія чэхі выступілі супраць таго, каб іх дзяржава — Чэшская Рэспубліка — у скарочаным варыянце называлася «Чэхія». 


У МЗС Чэхіі дадалі, што карыстальнікі змогуць самастойна вырашыць, які варыянт назвы дзяржавы ужываць.



Каментаваць