Да масавага забойства сабак засталося два тыдні! Вы можаце гэта спыніць

Да фестываля сабачага мяса ў Юліне (Кітай) засталося некалькі тыдняў. Пад час яго правядзення тысячы сабак збіваюць, пакуль яны не памруць ад страты крыві. Затым іх падвешваюць уніз галавой на крукі, робяць доўгі вузкі разрэз тулава, здымаюць шкуру, пасля чаго прадаюць на мяса.


Фестываль — не страдаўняя кітайская традыцыя. Ён быў заснаваны ў 2010 годзе, дзеля павышэння продажаў у мясной прамысловасці. 


Тысячы жыхароў Кітая пратэставалі супраць правядзення гэтага фестываля, але ўлады не пачнуць дзейнічаць, пакуль не ўбачаць, якую шкоду гэта наносіць міжнароднай рэпутацыі краіны. Менавіта для гэтага была заснавана петыцыя, якая заклікана забараніць фестываль сабачага мяса. Яе ўжо падпісалі больш за два з паловай мільёны чалавек.

 

На наступным тыдні заклік спыніць варварства з подпісамі неабыякавых людзей будзе ўручаны кітайскаму ўраду.

 

Стваральнікі петыцыі заклікаюць паставіць свой подпіс усіх, хто супраць такіх бесчалавечных здзекаў.


«Гэта наша апошняя магчымасць выратаваць сабак — працягвайце рассылаць паведамленне пра кампанію, пакуль мы не даможамся мэты, — сказана ў петыцыі. — Дзякуючы кітайскім актывістам, фестываль з кожным годам становіцца ўсё менш. Улады Юліна адмовіліся ад спансавання фестывалю і нават забараняюць сваім супрацоўнікам наведваць яго. Цяпер надышоў момант для змен. Калі мільёны з нас выкажуцца прама цяпер, то мы зможам абараніць тысячы сабак ад жудасных пакут».


Часу застаецца ўсё менш — фестываль адбудзецца праз лічаныя тыдні. Падпішыце петыцыю ніжэй ўсяго адным клікам і разашліце яе сябрам і родным.

 

Падпісаць петыцыю можна тут.



Абмеркаванне:

  • Вітольд Міхайлавіч Ашурак
  • 2016-06-03 01:55:28
Гэта вар'яцтва
  • Нина
  • 2016-06-04 13:58:57
Это просто ужас

Каментаваць